Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Літва

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Ажываюць крокі твае у цішы начной,
І лятарня кідае сноп промняў залатах,
і,здаецца,есць на зямлі толькі мы з табой,
Твой стары, як свет, лабірынт вулачак пустых.
Вільня заснула зноў, ды ў яе вачах не пагас агонь,
Тут, ля сівых муроў, запаліла кроў мне яе далонь.

І гучыць паўсюдна матыў даўняе імшы,
І на бітву клічуць званы, страціўшы спакой,
Ды гараць надзеі агні у маёй душы,
Жалю і спагады няма, больш няма ў ей.
Вільня заснула зноў ды ў яе вачах не пагас агонь,
Каб нас пасля баёў струпяніць за Уралам
Тут, ля сівых муроў, запаліла кроў мне яе далонь.



Сярэдняя: 3.8 (58 галасоў)

Мы зноў у поцемках шукаем усе адказы
Ды ходзім у пошуках па тоненькай мяжы,
Блытаўшыся, дзе праўда ў сказах,
Спрабуем зразумець, як трэба жыць.

Што нам рабіць, каб праўда была з намі
І хто дарадцам будзе ў гэты раз
Ці наша праўда - праўда альбо фарс
Ды хто змагацца выйдзе са снягамі?

А хто адказны будзе сапраўды,
Калі мы зробім неабдуманыя рэчы?
Мы? Не! Мы чыстыя заўжды.
Мы кінем усё бяжым мы ад сустрэчы,

Што лёс нам у соты раз прыгатаваў
Нам трэба пасядзець, усё пралічыць.
Няхай скардзяцца Богу Крывічы,
Што ў соты раз нас лёс ігнараваў.