Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

настаўнік

Яшчэ не ацэнена

На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.

Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.

Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.

У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.



Яшчэ не ацэнена

Стаяць ля маладых гадоў,
Ля чалавечага дзяцінства —
Вялікі гонар, светлы доўг
Настаўніцтва і мацярынства.

Спачатку ў сэрцах прабудзі
Цягу і смагу да асветы,
Пасля — задуманых вядзі
Аж да крыніцы чыстай, светлай.

На ростані шляхоў-дарог,
Абвеяных паходным пылам,
Народ навекі нам збярог
Крыніцу мудрасці і сілы.

Ты чэрпаць навучы з глыбінь
Жывучую ваду рукою,
Каб наш народ і край любіць,
Мудрэць і харашэць душою.



Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)

Настаўніку

Яны сядзелі ўсе ў цябе за партай -
Рабочы, ўрач, дырэктар, прэзідэнт…
Быў кожны з іх твае увагі варты,
Чакаў, як сонца, з вуснаў камплімент.

Глядзеў з даверам ў вочы, як на маці,
Сачыў за словам, рухам рук тваіх...
Быў больш чым Бог ты кожнаму дзіцяці,
І першых ведаў выпіты келіх.

Каму ты - першы, а каму - апошні…
Нясеш свет ведаў з цемры праз вякі,
А вучні, як зярняты з твае пожні -
Ўсе спеюць, выспяваюць ў каласкі.

З табой шуміць Радзімы нашай поле,
Дзе ні канца ні краю не відаць,
Бо свае веды сееш ты з любоўю,
І не дарма Настаўнік цябе зваць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119093006099



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Ноч, нібыта на сцішаным беразе,
Пакідае пакой.
Можа, гэта ад белага ветразя
У душы неспакой.

Можа, проста пастукала раніца
I застыла ў акне.
Я ў верасень крочу настаўніцай.
Як сустрэнуць мяне?

У сабе мову дзіўную, матчыну,
Як таемнасць, нашу.
Абуджаю Купалавай спадчынай
За душою душу.