Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

веды

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Калі Вам трошкі не хапае
Пераўзыйсці, перамагчы,
Хай гэты вершык нагадае,
Як больш патрэбнае знайсці.

Да мэты вельмі цяжка крочыць
Напрамкам простым, праз гару.
Яе не бачуць нашы вочы.
Вось толькі мары на віду.

Так матылькі ляцяць да сьвету,
І крылы кожны раз пякуць.
Яны ня здольныя на мэту,
На частку мары, на крыху.

За гэта “ледзь” людзьмі мы сталі,
Пабудавалі іншы свет…
І засталіся матылькамі,
Абагульняючы свет бед.

Куды ляцець не вырашальна,
Калі не ведаеш, што горш,
Калі ўсё непрадказальна,
Як у зіму чаканны дождж.

Ад нечаканасці губляеш
І тое, што ужо набыў.
Заўсёды той перамагае,
Хто па сапраўднаму здзівіў.

Й паразны досвед неабходны.
Памылкі трэба абмінаць.
Ужо вядомае істотна,
Калі няма чаго чакаць.

Але ў кожным дасягненні
На першым месцы першы блін –
Камяк раптоўнага натхнення,
Калі чакаць не маеш сіл.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Нязменны той, хто праўду любіць,
На ёй адной трымае вочы,
Бо хто душы маной не згубіць,
Той і да фальшы не ахвочы.

Як час вакол усё змяняе!
Але ёсць рацыя ў прыродзе –
Што толькі невуцтва знікае,
Тады, як мудрасць - узыходзіць…



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Тры матылькі ля свечкі-сонейка ўначы
Спазнаць імкнуліся: “А што гэта – агонь?”
Адзін здалечку баязліва пасачыў –
І па вяртанні абвясціў, што свеціць ён.

Другі бліжэй да дзіва-свечкі падляцеў –
І апаліў раптоўна полымем крыло.
Затое вопыт, сапраўды, яскравы меў:
“Агонь пячэ! Мне ажно сэрца апякло!”

А трэці ўзняўся, ветрам кінуўся ў агонь –
І не спыніць яго было, і не ўтрымаць.
Хоць зведаў ісціну, што вабіла яго,
Але, не змог ужо нічога расказаць.

Чаму, калі даюць нам веды, разам з тым
Збаўляюць шанцу свету ісціну адкрыць?
Дурны гаворыць, ды не ведае, аб чым.
А мудры ведае, сумуе і маўчыць…

28.12.2010