Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ноч

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Лёгкі блюз і кава...
да раніцы.
Расцягнуць бы хвіліны
да месяца.
За акном твая постаць
туманіцца.
На галінцы ніяк
не змесціцца.
Лёгкі блюз і цемра
не скончыцца.
І гадзіннік упарты
грукоча.
Мне цябе ўжо зусім
не хочацца
падарыць гэтай злой
ночы.



Сярэдняя: 4.2 (33 галасоў)

Дождж, як магічная скрыпка,
Хмары, як сонны скрыпач,
Неба – іскрыстая піпка;
Вусны гавораць: “Прабач!”

Згубіў у цямрэчы дарогу,
Блукаю дзе сонца няма,
Не бачу наперадзе кроку;
Знішчае свабоду мана.

Сож, як нябёсы, сатканы,
Хвалі, як хуткі цягнік,
Зоркі – шляхецкія дамы;
Месяц карункавы знік…



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

За вокнамі ноч накрывае
Зямлю, што трымае ў палоне.
Дрымотай людзей напаўняе,
І нейкая мроя ў далоні.

Нязбытнасцю змены асноў,
Атручвае ядам мой дух.
У цішы паўтараю я зноў:
Агонь у маім сэрцы патух.

Начны супакой адаб'ецца
Ўнутры ў мяне навальніцай.
Штодзённасцю нашай завецца
Каханнем. Ізноў заіскрыцца.

Вось месяц наогул стаміўся...
Яскравым, цудоўным агнём
Скрозь шэрыя хмары свяціцца.
Для тых хто вандруе ўдваём.

Забыліся ўжо пра пачуцці
Сучасныя людзі Сусвету.
Не трэба баяцца, малюйце!
І фарбы пакрыюць планету.

Пялёсткі бязлітасных руж
Заззяюць уздоўж небасхіла.
Не будзе больш холаду сцюж,
Прастору запоўніць свяціла.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Чорная прастора, неба уверсе,
Агні ліхтароў свецяць шлях.
Мы крочым па гэтым паверсе,
Не думаючы, што мы гэта прах,
Але покуль мы жывы,
Праўдзівы, а хтосьці ілжывы.
Вельмі розныя, але ж і падобныя.
Людзі мы: вялікія і дробныя,
Хто сэрцам, хто розумам.
Хто чымсьці другім.
Хтосьці кідаецца ў роздумы
Аб вечным такім.
Але усё пройдзе.
Што там невядома.
Хто куды пойдзе.
Хтосьці дадому,
Той, хто тут быў як чужы,
Той, хто не выносіў ілжы.

Іншы свет, іншае вымярэнне.
Ад пакутаў вызваленне.
Дадому вяртанне.
Туды, дзе прызванне.