Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1989

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Дэкану Беларускага Iнстытута прадпрымальнiцтва
Сергей Бука
Якаўлеву Сяргею Iванавiчу.
        (17.05.1934)

                          Легкакрылаю птушкай гады пралятаюць:
Дум бясконцых,падзей працягнуўся ланцуг.
І сумесны альбом ,с захапленнем ,лістаюць
Самастойныя дзецi i волат-унук.

На хвiлiначку хоць,супыніцеся ,птушкi!
Але, мабыць, не чуюць мяне жураўлі.
І плывуць удалячынь ,як працяжнікі-стужкі:
Мар хвалюючых Вашых , надзей, караблі.
Легка ўсім адшукаць на жыццевых палетках
Скарб адважных здзяйсненняў,сляды дабрыні;
Не кажу за другiх,але сам таму сведка:
Працавітасцi Вашай,душы цяплынi.

Усялякi Вам,праўду скажу,пазайдросцiць,
Бо сябе не шкадуеце, дзеля другiх,
I за гэта Ваш лес наградзіў маладосцю
І любоўю ўсіх блізкіх і Вам дарагіх.

Хай жа будзе нязгаснай усмешка на твары!
Шчасця Вам i здароўя,павагі людзей!
І хай збудуцца ўсе,да адной,Вашы мары,
Мы Вам шчыра жадаем у Ваш юбiлей!

17.05.1989



Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

Бары і дубровы – краса Беларусі,
І песня, і казка, і звон таямніцы...
Я сцежкай лясной у маркоце прайдуся –
Ажывіць душу цёплы водар жывіцы.

Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню.
Бялее бярозка, як стан у дзяўчыны.
Цалуюць-мілуюць і ветрык, і промні...
І вабяць грыбныя мяне баравіны.

Лясы Беларусі, душа Белай Русі,
Я з першага позірку ў вас закаханы.
Сунічным спакоем без лекаў лячуся,
Бальзамам гаю боль сардэчны і раны.

Лясы Беларусі, бары і дубровы,
Багун, вербалоз і асінавы гай...
Якія дзівосныя родныя словы
Ўвабраў у сябе і мой лес, і мой край.



Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Там, дзе пануе гнусь
Камунафашысцкай сілы,
Помніце, ёсць Беларусь-
Бог наш да самай магілы.

Не падайце духам, браты,
Кіпіць у нас кроў Рагнеды.
Мы край свой – абраз святы-
Пранясем праз нягоды і беды.

Камунафашысцкай хлусні
Мы супрацьпаставім сэрцы-
З адвагі і дабрыні.
І нам праз вякі не ўмерці.

Мы выйдзем на вольную шыр
Пад сонцам святой Пагоні.
Нібы сакавіцкі вір,
Ляцяць нашы верныя коні.

Ты волю сваю прымусь
Гатоваю быць да схваткі.
Кліч наш “Жыве Беларусь!”
Падхопяць праз век нашчадкі.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Пакідай, Танюша, лялькі,
Па суніцы ў лес гайда.
Банцік твой, бы вушкі зайкі,
Соснаў прыме грамада.

Свежы водар ад суніцы
Нам на сустрач паплыве,
Лес цудоўным, легкім сітцам
Нас з табою агарне.

Табе сонейка ўсміхнецца,
Толькі ты яму міргні,
Недзе побач разальецца
Пташкі песня ў гушчары.

Гэты цуд зімой з табою
Будзем з булкай каштаваць,
Ну, хутчэй бяжы за мною
Лета ў слоікі збіраць.