Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Бука

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Беларус, бел. язык Сергей Бука Я роднай мовай ганаруся, Шкада,што рэдка размауляю, Але край родны –Беларусь я Зауседы сэрцам адчуваю. Айчыны адчуваю вецер: Подых прыемны і ласкавы. і сонца там іначай свеціць, і вабяць зеленню дубравы. Шкада,што час бязмерна крочыць, Падумаць толькі:я-дзядуля. і пакуль будуць ,бачыць вочы, Хвіліну вольную знайду я, Да долу нізка пакланюся Руплівай ласкавай матулі. Я-Беларус,тым ганаруся- На усёй зямлі,каб гэта чулі! 27.11.2006 Highsnobiety Sneakers


Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Беларусь мая, васiльковая Сергей Бука Дом, работа, дом. Так мой круг отмечен Виктор Любецкий http://www.stihi.ru/2015/05/20/5466 ............................ "...В васильках, я знаю, заблудиться можно Майский хмель вдыхая, лёгкими и кожей. Райское блаженство, мягкая прохлада – Видно совершенство нам дано в награду...." 20.05.2015                            *** Толькі глянуў на сінь васільковага роднага поля, Страпянулася сэрца, невыказнай славамі ,журбой, На хвіліну адчуў беларусскіх мясцін наваколле: Рэк, азёр чысціню,і лясоў таямнічы пакой. Супакойваць сябе ў такія хвіліны не варта, Ёсць падзеі ў жыцці, што ніколі не зможаш забыць: Беларусі маёй васількова-зяленая карта, У душы, нібы ў школе, прад вачыма заўседы вісіць. Я, як той васілёк, што прарос на жытневых палетках, Закалыханы ветрам і захоплены подыхам траў. Месяц- ноччу,а днём -залацістае сонейка сведка, Што цябе , Беларусь, я з сабою ў дарогу забраў. Дзе б не быў я,калі ў дарозе раблю адпачынак, Для мяне васількі- захапляючы неба блакіт, Помні- перш, чым зрабіць у жыцці свой адказны ўчынак, Кліч Радзімы тваёй будзе вабіць цябе, як магніт.       28.07.2015 Р.S. Край блакітных азёр. Беларусь. http://m.youtube.com/watch?v=3pL_2Pj7ccQ Арон Крупп.Песня Беларусь. http://www.bards.ru/archives/part.php?id=7319 http://dladvoix.ru/rhapsody/aron-krupp_belarus Nike Jordan Superfly 2017


Сярэдняя: 4 (1 голас)
Дэкану Беларускага Iнстытута прадпрымальнiцтва Сергей Бука Якаўлеву Сяргею Iванавiчу.         (17.05.1934)                           Легкакрылаю птушкай гады пралятаюць: Дум бясконцых,падзей працягнуўся ланцуг. І сумесны альбом ,с захапленнем ,лістаюць Самастойныя дзецi i волат-унук. На хвiлiначку хоць,супыніцеся ,птушкi! Але, мабыць, не чуюць мяне жураўлі. І плывуць удалячынь ,як працяжнікі-стужкі: Мар хвалюючых Вашых , надзей, караблі. Легка ўсім адшукаць на жыццевых палетках Скарб адважных здзяйсненняў,сляды дабрыні; Не кажу за другiх,але сам таму сведка: Працавітасцi Вашай,душы цяплынi. Усялякi Вам,праўду скажу,пазайдросцiць, Бо сябе не шкадуеце, дзеля другiх, I за гэта Ваш лес наградзіў маладосцю І любоўю ўсіх блізкіх і Вам дарагіх. Хай жа будзе нязгаснай усмешка на твары! Шчасця Вам i здароўя,павагі людзей! І хай збудуцца ўсе,да адной,Вашы мары, Мы Вам шчыра жадаем у Ваш юбiлей! 17.05.1989 sneakers


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Майго дзяцiнства астраукi http://www.stihi.ru/2015/03/17/7294 ******************************* Жыцця не зведаны сцяжыны, Усіх іх нельга палічыць, Кранаюць сэрца ўспаміны, А лес імкліва ўдаль бяжыць. І я за ім ледзь паспяваю: Пад'емы, спускі,віражы, У думках веску ўяўляю І ліп палоску на мяжы. Больш, як паўвека за плячыма На скронях-просядзі радкі, Зноў паўстаюць перад вачыма Майго дзяцінства астраўкі... . Мой родны кут і веска.З краю Знаемы ўсім радзімы дом, Альбом жыцця , не раз, лістаю..., Мароз і сцюжа,дождж і гром. Спявае певень з  пазаранку, Скаціна ходзіць па двары, Як пад гармонь, ці пад шарманку- "Таўкуць мак"*(1),гуртам, камары. Зімой у гурбах робім норы, То мчымся напераганкІ, На матаце*(2).Нібы ўчора Было ўсе,толькі сінякі, Як спадарожнікі здарэнняў, Ці як пацверджанне таго, Што я, як дрэва без карэнняў: Чагосці роднага, майго. ...Усіх нас пяцера ў матулі- Ступілі ў новы, светлы мір. Гады ляцелі , нібы кулі, Яна ж нам- Бог і камандзір. Бывала дзе , парвеш штаніну, Альбо ўлезіш з кім у гразь, Матуля возьме хварасціну- Хавайся ў бульбу*(3)-дась дык дась. Былі ў душы пратэсту хвалі- Няўзнак наб'е хто,дзе - нібудзь, Сяброўства змалку шанавалі. Шкада,дзяцінства не вярнуць. Таго дзяцінства,дзе ганялі Мы мяч ватагай, да цямна. Але ўжо тады пазналі, Што есць пакуты і вайна... . Матуля часта, вечарамі, З вялікім смуткам на душы, Казала,як сядзелі ў яме, Жыцце свае каб зберагчы. Як з лебяды рабілі стравы, Які ўрон нанес "хапун"*(4). Адкрыта, смела і яскрава Магла сказаць з любых трыбун. Нават, калі не стала таты, У люльцы малае дзіце, Была ў пэўнена, што хату Ўзвесці трэба, перш за ўсе. Здаецца-колькі  той жанчыны? Дзе брала час усе рабіць? Кірунак выбрала адзіны- Дзеля дзяцей у далейшым жыць. Толькі цяпер я разумею, Якую волю трэба мець І сэрца, быццам Прамітэя: Не ледзве тлець,а каб гарэць! Каб у хаце быў ва ўсім дастатак, І зіхацела чысціня. Яна была і есць пачатак, З думай аб нас, дзень ада дня. Марозам поўнілася хата, Бялізну несла калі ў дом: Сястрыны вопраткі і брата, Закамянелыя ,як лом. І наракаць не мела часу- Будзь-то  надвор'е, альбо лес, Не заўважалі мы, ні разу, Яе адчай і горкіх слез. Уставала, ціхенька хадзіла, Каб нас малых не разбудзіць. Здароўе брала дзе і сілы, Каб усе паспець, усе зрабіць? Нас спешна выправіць у школу, Пад ціскам думак і падзей, Характар-строгі і вяселы. Калі па вуліцы ідзе, Матулю кожны завітае- Яна ж настаўнік на сяле. І клопат, ласка прарастае І сення, праз гады, яе. Чатыры класы толькі скончыў- Ійшоў у другую школу, там Усвядамляў і не аднойчы, Што ўсе рабіць павінен сам... . Матуля ж нас не пакідала: І там журба была за ўсіх, І чым магла, дапамагала І працавала ,за дваіх. Капеяк двадцаць, альбо десяць У кішэні кожнага было, Каб у школе мы маглі паесці, У сталовай, смачнага ўсяго. Купляла ялавыя боты, У другім разе-" керзачы". Хапала ўсім яе пяшчоты І ў светлы дзень і ў цьме начы. Я школьным ранцам ганарыўся: Шурпатым, чорным, скураным, Ніколі ў школу не пазніўся, Бо быў у класе звеннявым. Я пах абновак адчуваю..., Назад не вернуцца гады, З любоўю час той успамінаю, І сам ужо не малады. Сказаўшы так, не памылюся, Хоць скроні снег зацярушыў, Матуляй нашай ганаруся, Ў якой старонцы я б не жыў. Паклон, матуля, нізкі, нізкі! Няхай увесь пазнае свет- Ты самы любы, самы блізкі І самы родны чалавек! Настаўнік-Бога бласлаўленне , Я праслаўляю, на вякі Маей матулі нараджэнне, Майго дзяцінства астраўкі. 17.04.1925 у матулi дзень нараджэння.ЮБIЛЕЙ!!!18х5!!! *(1)"Таўкуць мак" камары.Народная прымета- к добраму надвор'ю. Перад заходам сонца вялікая чарада камароў збіралася ў адным месцы і завісала ў паветры, снуючы ў розныя кірункі, але,як нешта адно цэлае. *(2) Матата- прыспасоба для катання зімой на ледзе,або утрамбованым снезе, зроблена у кузні з провалкі рознай таўшчынi, Г- падобнай формы.У прастанароддзі называлі таксама "каза". *(3)-"Хавайся ў бульбу".Так казалі ў выпадку надыходзячай небяспекі,са значнай часткай гумару і іроніі. *(4)Хапун-1937 год і пазней, калі НКВД забіралі ноччу людзей, каго растрэльвалі, каго высылалі ў Сібір.Наш дзед і некалькі чалавек з мамінай радні таксама быў высланы, а пасля праз десяткі гадоў рэабeліціраваны.        13.02.2015 Shop Women's Boots