Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Георгій Чорны

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Я лячу белакрылаю птушкай праз аблокі і чорныя хмары, дзе старонка пяе, дзе матуля жыве, дзе квітнелі дзіцячыя мары. Сустракаюць матуліны вочы побач з восеньскай кветкай-вяргіняй. Ціха лашчыць рука бы струмень малака - успамінаю калыску-радзіму. Чую - б'ецца матуліна сэрца, як заўжды, не шукае спакою. Шпарка годы бягуць, падарожжы завуць, не магу развітацца з табою. Халадлівым і змрочлівым ранкам хай запаліць матуля ў печы. Я цяпло зберагу, я святло пранясу праз гады ў бясконцую вечнасць! Nike Hypervenom Phantom II FG Low


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
У шэрай сповяці туманаў, у белым змроку, павідні прайшоў жыцця майго заранак, наперадзе - нялічаныя дні. Хай не заўжды ўдача мне свяціла, і дом не збудаваны да страхі, засталася ўзбуджаная сіла, і роздумам напоўнены мяхі. Popular Off-White


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Я на бераг далёкі імкнуся, дзе віруюцца думкі мае, прылячу, упаду, застануся, апынуся ў казачным сне. Апалюся спякотлівым ранкам, астужуся ў хвалях марскіх, летуценню аддам сябе цалкам, адарвуся ад лёсаў людскіх. Там надзея спакусай іскрыцца, і ласкава шапоча лісцё, там міраж таямніча мігрыцца, і штодзённых турбот забыццё. Я лячу, дзе душы ратаванне, дзе вятры падмінаюць пад дых, дзе адбітак былога кахання ў агністых вачах маладых. Nike Shox TLX 0018


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Над нівой збажыны ціха рояцца промні, сініх кветак званы далятаюць да скроняў. А сцяжынка заве на далёкі пагорак, птушкай думка плыве над бязмежнай прасторай. Я шукаю цябе ў бялёсых туманах, у звонкай песні бароў і ў мроях жаданных. Хай ляцяць жаўрукі нашых мараў, і ў сэрцы палаюць пажары, вусны шэпчуць, бы струны гітары: "Я кахаю цябе!" З той далёкай вясны заімшэла дарога, спадарожнікі-сны мой спакой потрывожаць. Набяжыць над зямлёй цемра чорнаю хмарай, я святло запалю - ясны месяц-ліхтарык. І знайду я цябе ў бялёсых туманах, у звонкай песні бароў і ў мроях жаданных. Хай ляцяць жаўрукі нашых мараў, і ў сэрцы палаюць пажары, вусны шэпчуць, бы струны гітары: "Я кахаю цябе!" Air More Uptempo