Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мара

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

Мы марылі аб тым, каб свой жыццёвы шлях
прайсці без слёз і засені пустэчы.
Мы марылі аб тым, каб з-за начной цямрэчы
ліхтар сляпой надзеі не пабляк.

Мы марылі аб тым, каб вольным стаў наш лёс,
да зор цягнуліся ўсёй сваёй душой.
Мы марылі аб тым, каб поспех нас знаўшоў
і кожны дзень нам радасці прынёс.

Мы марылі аб тым, каб першае каханне,
кіпела ў мроі палкіх пацалункаў.
Мы марылі аб тым, каб боль нямых стасункаў
мінаў у пяшчотным водары спаткання…

А сэрцы ранілі, і вецер дзьмуў у твар.
Мы спатыкаліся за злыя перашкоды…
Нас прыгняталі зайздрасць і нягоды…
І ўсё ж трымаў нас сон салодкіх мар.

Не шкодна марыць, лёс – усё ж не цукар,
І з часам нас рэальнасць паглынае.
І нават чарка не дапамагае…
А мара асалоджвае пакуту…



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.
Неперажытыя ночы, спатканні
Стрэнуцца зноў.

Прывіды былых пачуццяў.
Аскепкі старых перамог.
Сівых, як зімовыя кветкі на раллях
Забытых дарог

Прыдуманыя абдымкі.
Непражытое жыццё.
На высахлых вуснах усмешак адбіткі.
Штучнае забыццё.

Замораная пяшчота.
Нябачныя ласкі вачэй.
Чужых успамінаў нямота...
Ужо лягчэй.

Невымаўленае прызнанне
Пад ценем старых валуноў.
Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.



Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)

Адчыняцца дзверы, глытне цяплыню падстрэшша
І жоўтыя лямпы на момант асветляць снег.
Ён мякка прылёг на мяжы лістапада-снежня
І ціха чакаў, каб у вочы зірнуць табе.

Раскінецца вечар тканінаю-аксамітам
І зоркі заззяюць па ўзмаху тваёй рукі.
А ты усміхнешся. Сягодня табе адкрыта
Ўсё тое, што неверагодна ўявіць другім.

Па ветры пацягнецца водар тваіх акацый,
Блакіт зацярушыцца лёгкай буйной крупой.
Гучаць галасы. І ты можаш не сумнявацца,
Што словы гараць захапленнем адной табой.

Ты марыш, ты верыш...
Цярпліва сняжок кружыцца,
Жадае паслухаць найпершае інтэрв'ю.
"Ты будзеш вядомай", - нашэптвае Вечарніца.

А сёння - пачатак.
Маленькі зусім
Дэбют.



Яшчэ не ацэнена

сагрэй дыханнем мар віна.
бывае, праўда не удзячна.
віны няма, ды есць віна.
для прабачэння ты нябачны