Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітрый Юркойць

***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Забываем мову мы, забываем…
Не размаўляем на ёй, не чытаем!
А калі б нам казалі: “Сябры! Размаўляйце на мове сваёй мілагучнай!”
То адразу адказвалі б мы, што не вельмі жадаем. Балюча…

Калі хтосьці на роднай мове пачне размаўляць,
То не прыме яго грамадства!
Мабыць крыўдныя мянушкі будуць даваць,
Бо не ведаюць, што мова – багацтва!

Заклікаю вас,
Брацці! Не губляйце роднай мовы, а разам з тым і нацыі!
Давайце пачнём размаўляць, і мабыць, падтрымае нас грамадства,
І не згіне наша, беларуская нацыя!



Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Доўгі час была Беларусь пад прыгнётам,
І не маглі беларусы на мове сваёй размаўляць,
Кіравалі ваякі нашым цудоўным народам
І не давалі мову нашу радзімую спажываць.

Здавалася б цяпер усё інакш,
Мова родная не пад забаронай.
Людзі могуць свабодна на ёй размаўляць,
Але насамрэч усё здараецца вось так...

Калі пачнеш ты з кімсьці размаўляць па-беларуску,
То адказваць пачнуць табе па-руску!
Або зробяць выгляд, што не зразумелі
І тут хочацца сказаць: "Вы што, брацці, зусім здурнелі?"

Давайце разам зменім становішча на конт мовы!
Вядзіце гутаркі, размовы...
Не звяртайце ўвагі на думку грамадства,
Бо ў хуткім часе размаўляць па-беларуску самі будуць старацца!