Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

запал

Сярэдняя: 2.9 (13 галасоў)

З усіх ног, калі скончыцца ноч,
па шашы на імклівым фантоме
парулю за сябрамі прэч
размаўляць на адной з імі мове.

Цісну газ - захапляе парыў.
Хуткі свет, няма часу марудзіць.
Міма гаяў шумлiвых і ніў
рэзкі гук асяроддзе абудзіць.

Дзьме з усходу. Нясемся далей
падначаленыя нікому.
А фантом усё гучней і гучней,
нiбы рэха гарэзнага грому.

Круціць колы суполка сяброў.
Кожны ўсцешаны i шчаслівы.
Кожны лепш, чым раней у сто разоў.
Кожны ведае, што асаблівы.



***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

…Запусцілі запал у народныя масы…
…А растацца з уладай захопленай як….
…Загусціла крывавую кашу закваска…
… Назірае з кустоў паляўнічых касяк…