Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дабро

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)

Не крыўдзі бліжняга свайго,
Бо не зацягнуцца у сэрцы раны,
І будзеш помніць і саромецца ўсе жыццё
Сваёю брыдкаю ты справы

Лепш добрым чалавекам будзь
І не гасі ў сваёй душы святла,
Няхай яно як сонца ззяе
І ўсіх навокал сагравае.

І не трымай пачвары-злосці
У сваім ты сэрцы на кагосьці
Бо мабыць небарака гэты
І сам адведаў столькі чалавечай злосці,
Што дабрыні агеньчык згас,
Але прамень святла твайго яго ізноў абудзіць ўраз...



Сярэдняя: 4.5 (35 галасоў)

два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў
з руінаў філярмоніі
ў ціхае "будзем"
бягуць

нарэшце адзін зь іх падае,
паранены,
другі вяртаецца,
узвальвае на плечы першага
і пачынае яго цягнуць

першы доўга трывае боль,
а пасьля пачынае трэнас:

сымон, бог з табой,
якога
хрэна?!

сымон,
твая каханая здраджвала табе са мной,
цяпер,
каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе,
калі шчыра,
мяркуеш, ты – сапраўдны мужчына?

бо мужык даўно зь цябе выпарыўся, зьнік
у кірунку нябёсаў. урэшце рэшт,
ты няправільна трымаеш смык,
ты няправільна мяне нясеш!

мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць
зусім не музыкі, калі б ня гэты пракляты бліц-
крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзел у вайне –
і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць

галоўнакамандуючы ня мае музычнага слыху, таму
як дэрыжэр ён ніякі, ён ніколі ня ўчуе вайну
усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы –
нуль

сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў
я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў
ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін
і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын

ты мамчын сынок,
сымон! –
чулася наўздагон



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Кожнаму адмераны свой час,
Мы нараджаемся і паміраем.
Што застанецца пасля нас,
Мы самі выбіраем.

Адныя з дня ў дзень гуляюць у казіно,
Такія ёсць, што скарб зямны збіраюць,
Нехта траціць грошы на віно,
Але ўсе, хто нарадзіўся, аднойчы паміраюць.

З сабой не возьмеш новы Мэрсэдэс,
Шыкоўны дом і юную каханку,
З сабой не возьмеш грошы, ці віно,
Каб нешта ўзяць з сабой трэба рабіць дабро...



Сярэдняя: 4.5 (23 галасоў)

..тых, хто замахваўся на тыранаў ці аўтарытарных лідэраў,
далёка ня ўсе — і справядліва — лічылі героямі,
бо прапаганда зла не пакідае выбару,
як і любая зброя.

вядома, зло не адносіць сябе да зла,
але з думак пра мэты, сродкі, іх спалучэньні марныя
вынікае старое: злу пастаянна трэба знаходзіць казла
ахвярнага,

злом абвяшчаць яго і яму ствараць перашкоды,
зломваць, тлумачыць сьвет, як сьляпому.
дабру ўсе гэтыя гульні зь перацягваньнем коўдры
весьці бяз понту,

бо дабро робіцца злом пасьля перамогі над злом
аўтаматычна; параза дабра — перамога.
а праўда — гэта сумленьне, сьцягнутае вузлом
на шыі нямога.

праўда — тое, чым лупяць па твары, нібыта анучай.
праўда — рэклямны тавар, які надакучвае.

праўда — наіўная і патасная, са зьменлівай інтанацыяй.
праўда — зацюканая аднаклясьніца з прагаю падабацца.

і пакуль зло карыстае праўду, а дабро карыстаецца
праўдай, ёй не выпадае шанцаў на лідэрства,
праўда — твая паўсьляпая настаўніца,
што зрэдку бярэ рэпетытарства

і падцягвае па прадмеце тых, каму не хапае спрыту,
да выпускнога іспыту.