Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Карцялёў.

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Стэп, (пераклад з расейскай, з аўтарскай багны).

Стэп патэльняю пячэ -
Няма літасьці,
У куст цярновый не ўцячэш,
Ён - бязлісьцевы,

Не ўздрыгнецца доньнік жоўты,
Змоўклі цвыркуны
І арол, стэпу палёўнік,
Павіс зьмеем ветравым,

Вее рэштай таямніц
Між камней апечанных,
Скіфскім вершнікам стаіць
Стэп спрадвечная…

І, жывучы тут без журбы,
Шукаючы жыцьця крыніц -
Я скамянеў, як камяні,
Я стаў камнём, ля іх.
-21.07.18.
Степь.

От степи, зноем раскалённой,
Не жди пощады,
Сух одинокий куст терновый,
В нём нет прохлады,

Не шелохнётся донник жёлтый,
Молчат цикады,
Парит орёл в воздушном токе
Добычи ради,

Несёт остатки давних тайн
По накалённым камням,
На древнем стойбище хазар
Степь вековая…

А я, живя в ней без печали,
Ища колодезный родник,
Закаменел, как эти камни
И стал одним из них.
21.07.18.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Сумленьне.

Няма забароны быць добрым ці злым,
Грамадскіх законаў аб цудзе такім,
Яны суіснуюць ля нас раўнаважна,
Як сьвет існуе: незалежна, шматзначна,

Няма забароны на грэх ці сьвятое
Таму ў каго гэтаму вока сьляпое,
Няма забароны… ды шмат забабонаў –
Выйсьцё пакажы мне, сумленьне жывое!
-20.08.20.



Сярэдняя: 2.2 (5 галасоў)

Сьцізорык.

Малы сьцізорык - не кінжал,
Не меч, не шабля-гурда,
Але ж, але ж ён надан
Ад бацькі ў мае рукі,

Хай сточан ён, лязо вузенька,
Нікель аблез нібы луска,
Але ж, але ж з палоскі гэтай
Бацьку майго чуваць, відаць,

Шоргат касы пачуеш золкам,
Мянташны звон - да нетр душы!
І тое… што не маеш волі
На сьвеце векавечна жыць…
-24.02.18.



Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)

Сярод людзей мяне не адшукаць:
Нячутны я, нябачны - нібы здань я,
Дарэмна, Вам, мяне ля іх клікаць,
Дарэмна, Вам, майго чакаць спатканьня,

Нясе мяне мярэжнае жыцьцё,
Ношка гадоў бярэмкам дагарае,
Мярэжусь я над доляю зямной,
Зь ёй дымам шызым над зямлёй зьнікаю…
-26.05.18.