Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Курыла

Яшчэ не ацэнена
У доме пад сонцам – жыве немаўля, Цёпла, утульна ў тым доме, Дзе пасялiлася дабрыня, Побач – i шчасце, вядома. У доме пад сонцам – страчаюць людзей Словам лагодным, падзякай. Часта начуе там маладзiк На мяккiх шпалерах, бадзяга. У доме пад сонцам жыве i шчаня Гаспадарам на ўцеху. А за вячэрай збярэцца радня – Жартаў наробяць i смеху… У доме пад сонцам – блакiтны абрус Стол сагравае, з букетам валошак. У доме пад сонцам жыве беларус З раённага цэнтра Валожын. Air Jordans


Яшчэ не ацэнена
У свеце нашых блiзкiх зносiн Гуляе лета па двары. i мы сустрэч не пераносiм Да больш спрыяльнае пары. Мы рады кожнаму спатканню, Якiх не надта шмат было. Мы рады нашаму каханню, Што позняй кветкай прарасло. Кране ж лiстоту пазалота, Самота сэрца ахiне – Я атулю цябе пяшчотай, Самота хутка прамiне… У свеце нашых блiзкiх зносiн Пакуль – цудоўная пара... Пачуццяў не азмрочыць восень, А пажадае нам дабра. Zoom Kobe Venomenon V 5


Яшчэ не ацэнена
У суме мне лёс падсумуе Страты-знаходкi, Палiчыць гады. Магчыма, тады й засумую i горка заплачу тады. Пакуль жа – я толькi сяную… Густыя ўсё травы кашу… Я з Музай капрызнай сябрую, Я ласкi ў нябёсаў прашу: Для здольных i таленавiтых, У помыслах чыстых заўжды… Хай тое, што працай здабыта, На радасць будзе маладым!.. Accessories


Яшчэ не ацэнена
Няўмольна прыспешвае час адзiнота. Намыла бялiзны – завесiла шнур… Субота, здавалася б, – толькi субота, Калi б нi самоты калючы кiпцюр. Жанчыне ахвота пяшчоты i кветак, i сняцца ёй сны пра рамонкавы луг… Аднак, толькi раз – за цэлае лета – Была на прыродзе, дзе сум, як пастух. Што мiлым было шчэ нядаўна – нямiла, Пагляд пацямнеў, пацяжэў Яе крок… Зноў цэлую ванну бялiзны намыла, Нiбыта нябёсам – жаночы папрок. Nike Hypervenom Phantom