Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://zaprawim.by картридж заправить. Ближаи шая заправка картриджеи. Что такое таргетированная реклама вконтакте.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Генадзь Бураўкін

Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», на Беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1968 года – карэспандэнтам «Правды» па БССР, з 1972 года – галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», 1978 - 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З'яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 года быў намеснікам культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Першыя вершы былі надрукаваны ў полацкай абласной газеце ў 1952 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Вершы» (1969), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Вершы пяці кніг» (1976), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998). Вершы канца 20 ст. склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001).

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладае на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кніжку паэзіі «Варта вернасці» (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

buraukin.jpg


Сярэдняя: 4.6 (64 галасоў)

Абцалую цябе,
Абшапчу,
Адагрэю,
Не пушчу ні на міг
У сівую зіму.
Над вяршынямі сосен,
Над вольным палётам барэю
На далонях прызнання
Да Бога самога ўзніму.

Я не дам табе слова сказаць –
Я ўсе іх разгадаю.
Я на вуснах тваіх
Прачытаю найлепшы свой верш.
Над шляхамі і снамі,
Над песнямі і над гадамі
Ты,
Як месячык ясны,
У казку маю паплывеш.

А на грэшнай зямлі
Мы прысядзем пад яблыняй белай, -
Я ўсе кветкі і травы
Пакладу табе моўчкі да ног,
Ад нязнанага шчасця,
Ад удачы сваёй захмялелы,
Малады і наіўны,
І твой раб,
І твой бог...



Яшчэ не ацэнена

Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка.
А па лузе ідуць хлапчанё і дзяўчынка.
Вецер шастае колкі.
Ліпкі дожджык імжыць...
І хто ведае,
Колькі
Засталося ім жыць.

Дзеўчанё яснавокае
І хлапчук светла-русы -
Па вясновай зямле ідуць беларусы.
Узіраюцца ў неба зусім без апаскі,
Каля сцежкі зрываюць паніклыя краскі.
І прагрэс перад позіркам іхнім дрыжыць.
"А ці будзем мы жыць?"
"А ці будзем мы жыць?!"



Сярэдняя: 4.5 (24 галасоў)

Горка ўспамінаючы нягоды,
Судзячы глухую даўніну,
Як жа нам ня хочацца
Заўсёды
На сябе прымаць усю віну!

Сьцішваючы скрушнае рыданьне,
Боль свой разбаўляючы ў віне,
Мы сабе шукаем апраўданьне
На чужой, нялюбай старане.

У душы пануюць невылазна —
Колькі іх сабе ні выбачай —
Раўнадушны сьмех старога блазна
І бясьсільны малады адчай.

I ўзыходзіць на лугах наступства
Забыцьця калючая трава...
Нам пакорнасьць нашую і глупства
Бог ужо стаміўся дараваць...