Не хварэць, сумаваць
Я зыйшоў да зямлі,
Не пакоры чакаць,
Не пакору нясьці;
На азёры твае,
На блакіты нябёс  -
Усе жаданьні мае  -
Быць без гора ды сьлёз,
А калі ж, тое стане  -
Пазавіце мяне  -
Падымусь, у шэраг стану,
Як усе продкі мае,
Зубы сьцяўшы ад болю,
Дапаўзу, хоць, з труны,
Да апошняга бою,
Да апошняй вайны!
			-16.10.15.