Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2009

Сярэдняя: 4.7 (18 галасоў)

Аднойчы воўк спытаў зубра:
-Нашто табе, сусед, два рогі?
Я ем казуль, яшчэ труса,
ну тых, каго ратуюць ногі.

Ты ж маеш непамерны варт,
моц у капытаў велізарна.
Мо і на жонку чыніш гвалт,
і рогі ад яе трывалы?

Ты зразумей мяне, сяброк,
што я табе зусім не вораг.
Перашкаджае мне твой рог
размову весьці зблізу, скора.

І ў гэны момант зубр баднуў.
Ды так, што затрашчалі косьці.
-Я ім драпежнікаў калю,
Якія шчэмяцца ў госці!

А воўк ішоў распавядаць
пра паляўнічага ў лесе.
І меў намер прапанаваць,
Як абарону лепей здейсьніць.

Няма ўжо таго зубра,
На сценцы галава і рогі.
І воўч’я скура там уся.
Сабакавы дагналі ногі.
Ці ў гонары шукаюць дапамогі?



Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Цеплай ціхай ночкай,
Па дарожцы,
Неба зоркі рассыпала,
Зоркі рассыпала,
Ды на свята прыглашала.

Там, дзяўчынка та гуляла,
Русы косы распускала,
Сваю мару загадала,
Ды прыгожа так спявала:
Ох, Вы, людзі-людзі,
Што жа з Вамі будзе!
Злоба, Вас загубіць,
Ох, Вы, людзі...

Цеплай ціхай ночкай,
Неба зоркі рассыпала,
Ды на свята прыглашала,
Толькі верце,
Бачыў, ту дзяўчынку,
Як яна рыдала,
Ручкі да нябес уздымала,
і рыдала ўсе, рыдала...



Сярэдняя: 3.2 (10 галасоў)

Цябе адну так кахаю
Мы разам ужо ня мала дзён.
Душой з табой адпачываю,
Бярозка ты, я ж толькі клён.
Ласкавых рук тваіх галіны,
Сабой закрыюць у цжкі час.
І тыя цяжкія часіны,
Як, сон прайдуць, пакінуь нас.
Бярозка, ты ў спёку соку,
І зной душы сваёй цяпло.
Мне аддаеш, расцеш ля боку,
Я ж клён, з табой мне харашо.
З табой мы парасткаў галіны,
Што побач, к сонцу, прараслі.
Пясцілі доўгія часіны,
Яны паднялісь, зацвілі.
Адну кажу ябе кахаю,
Бярозка ты, я ж толькі клён.
Усёй душой табе жадаю
Цвісці ў шчасці, светлых дзён.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Святою таямніцаю
жыццё ёсць у прыродзе.
І homo sapіens
з бязмежным захапленнем
глядзіць на рост травы
і звычкі звера ў асяроддзі,
ды сам сябе ён
адкрывае са здзіўленнем.

Заўжды жадае слухаць
і спевы птушак,і шэпат дрэў.
Ва ўсе часы быцця
усведамляць ён хоча
адзінства з імі
і сваяцкасць - дзе б ні сустрэў
прызначанасці лёсу,
у кожную хвіліну дня і ночы.

Сярод істот жывой прыроды адчуць
сваю нябачную прысутнасць.
Адвечны рух,
павеў агню бяссмерця ў іх пачуць –
той самы,
патаемны,
што жывіць
чалавечы
дух…