Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

родны край

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Ой, зязюлька шэрая, закувай,
Не кажы ты лесу роднаму: забывай
Галасочкаў песенных дружны хор,
Што люлялі-песцілі гэты бор.

Што на кожным дрэвачку — не лісток,
А ўстрапёны збуджаны галасок
Той прыроднай велічнае душы,
Што бруіць крынічкаю у глушы.

Бо зямлю трымае на сваіх руках
Гэты бор вячысты — спеўны птах.
Гэта песня бору — музыка быцця
Ад водгулу зорак і зямлі зліцця.

Прыляці ж, зязюлечка, у свой гай.
Толькі тут ты знойдзеш запаветны рай.
Павяртайся роднаю — не чужой.
Павяртайся песняю — не слязой.

Абудзі надзеяю гэты кут —
Хай душа пазбудзецца ўсіх пакут.
Бо навекі продкі нам
                                наказ далі:
Птушкай прылятаць да сваёй зямлі.


Яшчэ не ацэнена

Ой, сяло Хатынічы...

Вёска--не сталіца,
Нешта ёсць і ў нас:
Лазня і бальніца,
Клуб, дзе бавім час.

Прыпеў:
Ой, сяло Хатынічы,
Як ты расцвіло!
Над тваімі хатамі
Сонейка ўзышло!

Ў іншых вёсках дзетак.
Можам не знайсці.
У нас няма месцаў
Ў садзік завясці.

Прыпеў:

Школы ўжо закрылі
Ў вёсачках чужых.
У нас нарадзілі
Яшчэ больш малых.

Прыпеў:

Нашай сакратарцы
Няма часу спаць.
Трэба ўсё, пры чарцы,
Шлюб рэгістраваць.

Прыпеў:

Пары, хай, вяселлі
Гуляюць найчасцей.
Хай сяло заселяць:
Шырэй, даўжэй, гусцей.

Прыпеў:

1993 г.



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Пінск, вядома, - жамчужына Палесся!
Старадаўні, любімы, горад ты мой.
I межы твае - лясныя ўзлесся -
Каштоўнай аправай служаць сабой.

Старажытныя вуліцы, паркі, будынкi,
Цябе ўпрыгожваюць запаветна!
Ліхтарныя слупы як быццам радзімкі,
Па вуліцах ноччу гараць адпаведна.

Тваёй прыгажосьцю Пінчукі ганарацца.
З нараджэння ў маім ты сэрцы жывеш,
Твайму дойлідству не перастану здзіўляцца,
Гісторыю продкаў ў сабе ты нясеш.



Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная,
Скача коннік у замак, якога няма.
Ён вяртаецца з бітвы, ніхто не чакае,
Уладарыць жыццём раўнадушша зіма.
Ён нясе для князёўны сваю перамогу,
Ён каханне сваё да князёўны збярог...
...Зарасла да багатай капліцы дарога.
Дый капліцы няма. Толькі ведае Бог
Toe месца святое людскога спачыну,
Толькі ведае Бог, дзе стаялі дамы,
Скуль пайшлі бараніць ад чужынцаў Айчыну
I князі, і халопы. I Храм той нямы,
Што людзей абуджаў да любові, спагады,
Храм, дзе месца было, каб душою ажыць...
Скача коннік дадому, блішчаць яго латы,
I яго сустракаюць самотна крыжы
На кладах ля дарогі бясконцай, забытай.
— Што ж ты, вой, так спазніўся —
                                                 на сотні гадоў — 
I Айчына твая прагуляна, прапіта
За сталамі тваіх неразумных братоў?
Толькі стомлены коннік не чуе нічога,
Ды пытанні ў яго ёсць свае да жывых.
Ён сустрэне мяне, ён сустрэне любога
I спытае за ўсё, і спытае за ўсіх.