Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Б’ецца у раце адлюстраванне
Нахіленай з берага вярбы.
Першае у маім жыцці спадканне.
Я трасуся каласок нібы.

Ты ж мяне сталей. Табе трынаццаць.
Ведаешь і як кахаць, як жыць.
Ты ужо умееш цалавацца.
Абяцала сёння навучыць

І нясу у памяці праз годы,
І хаваю у сэрцы назаўжды
Вуснаў смак тваіх: суніцы, мёду,
Сонца і калодзежнай вады.



Яшчэ не ацэнена

Пачаў пісаць гэтую паэму даўно, дапісаў сёньня ў ноч. Шмат чаго, і добрага, і ня добрага, зьвязана з тымі мясьцінамі. І тыя, хто ведаў мяне там, і тыя, хто любіць мяне зараз, заслугоўваюць, как гэтыя радкі не заставаліся ў архіўных рукапісах, а былі надрукаваныя. А тут, сам лёс "дапамог": у выніку здарэньня зламаны аказаліся правая нага і левая рука. Гэтак, па дыяганалі, атрымаўся непрацаздольным. Затое пісаць, бо правай пішу, час быў. Архівы пераварашыў... Паміма волі аптыміста будзеш: і жывым застаўся, і зборнік вершаў і артыкулаў падрыхтавал для друку.
Цалкам твор выйдзе ў сборніку.

Яшчэ да Македонскага ўзьнік Хаджэнт. І Рудакі яму прысьвеціў вершы.
Час ушчэнт усё нішчыць,але горад не памершы, бо там - уранавыя руднікі.
Гірляндай шахт, як быццам на парад, убраны, зваўся ён - Ленінабад.

Велічнае відовішча: паміж гор - водасховішча, ад Бухары цягнецца, да Каканду.
Не сатвары сабе куміра - даўно ні хана, ні эміра. Час задаюць крэмлёўскія куранты.

Гарачыня. Адно задавальненьне - забрацца на гару. Вось вызваленьне
Ад пекла і штодённай мітусьні, і традыцыйнай з радыё хлусьні.

Будынкаў гмахі, вуліцы, двары - з вяршынь глядзіцца ўсё малым і дробным.
Абкаму дах, ды правадыраў помнік блішчыць, хоць плюй на лысіну з гары.

Мясцовым хочацца ў Маскву. Дый тут, маскоўцаў, як пяску.
Што ні "раіс", дык у яго намесьнік - рускі.
Пазанімалі ўсе пасты. Шэф КДБ, за ім менты
На Першамай тусяць па закавулках вузкіх.

Калі налева, потым прама - дувал сакратара абкама.
Ня хоча жыць у казённай хаце. Куды бяспечнее ў маці.
І каб бясьпеку адчуваў, схаваў ахову за дувал.
Той хто раней гэту пасаду займаў, дык трапіў у засаду.
Далі яму па цемяні, бы быў з другога племяні.
Калі прыслалі з Душанбе палкоўніка, каб КДБ ачаліў,
Быццам ненарокам, яго забіла ў душы токам.
Другі загтнуў у гатэлі - забілі гэтага ў пасцелі.

Лунаюць алыя знамёны. Ураждуюць цэлыя плямёны.
Дык каб была "дружба народаў", і не было дурной малвы,
Палкоўніка другой пароды прыслалі ў КДБ з Масквы.

Не па ўставу, нейкія ўроды: у вайсковай ўніформе, ды з бародамі...
Бадзяюцца па горадзе, засранцы. Усе, як адзін, падобны на аўганцаў.
Па аўтамату ім, ды па нажу і... хутка перакінуць праз мяжу.

З-за гор прыходзяць зьвесткі аб вайне. Вось і ўчора, да маіх суседзяў,
Прывезьлі сына ў цынкавай труне. Бацькі ад гора не паменрлі ледзьве.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Утапічна спявае ліхтар...
Снег прысыпаў навокал будыны.
Быццам белаю фарбай маляр
Прыпарушыў галінкі рабіны.

Яго пэндзаль крануў паліто.
Датыкнуўся маёй рукавіцы.
Наваколле зімой занясло.
...Пад снягамі драмаюць брусніцы.



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Вясновы дух заўжды шырэй
у часе, як і ў здяйсненнях.
Пачнецца рух у галаве,
калі яшчэ і ў лютым вее.

У сакавік і ў красавік,
калі імгненна снег сыходзіць,
калі знікае лёд з ракі,
пупышкі, птушкі, траўка родзяць...

Тады палюбіш і казла,
і ў казы казулю ўбачыш.
Падрыхтаваная яна,
а ён праз шкло, праз лупу йначыць.

Але ў травені ў раю,
калі спяваюць птушкі-пеўні,
калі пупышкі ва ўсю,
ужо штампуюць цуда кветкі...

Тады не знойдзеце казла,
Тады каменні громы маюць.
І не збярэш прастога шкла.
Сляпыя хлопцы, бо шукаюць.

Хто з ланей меней пацярпеў
ужо даюць рага аленям.
Хто не згарэў, і гніць хацеў
б'юць капытамі і насенне.

У траўні маюць па сабе.
Тут і каса з каменнем разам.
А чэрвень скончыць рух вясне.
Чырвоны колер.
Позна ў вазу.