Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Прабачце мяне, мае вершы,
Што я вас чужым прысвячаю.
Здаецца мне: я мільянерша,
Па колькасці зла і адчаю.

Чытае вас мала народу,
Але ж мне і гэтага хопіць.
Ствараеце, быццам свабоду,
Умееце ўсіх разахвоціць.

На справе - ніякага толку.
Пачуцці даўно здубянелі.
Ні слова ў вас пра вясёлку.
Вось з гэтым гарую з нядзелі...

Слупочак адзін - перамога,
Бо верш - гэта ўся мая сіла.
Складаецца з вершаў дарога.
Без іх жа чакае магіла.



Сярэдняя: 2 (1 голас)

Прагна хапаю
кавалкі пачатку:
можа, будзе,
што глынуць у канцы?
19.06.2012
Нясвіж



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Прагулка на выратавальным катары

Адчаліўшы ва ўсёй красе,
пакінуў ззаду пляж стракаты,
па гладзі возера нясе
мяне выратавальны катар.

А возера – глядзіць яно
на п’яных позіркам халодным.
І бачу ласты я ля ног,
і кіслародныя балоны,

і рацыю каля руля –
у поўнай баявой мой катар
па гладзі возера гуляў,
гуляка і ваяка ў латах.

У возеры няма акул.
Тут вораг для нырцоў – кілішак.
Спакойна на вадзе пакуль –
і рацыя маўчыць, не кліча.

“Спакойна – значыць, пагуляць
магу!” – раве маторам судна.
Гляджу – і з судна бачу я
выратавальніцкія будні.

Ух, пагуляў! Цяпер шыбуй
назад – туды, дзе пляж стракаты.
Прагулачным часцей ты будзь,
а не выратавальным, катар!



Яшчэ не ацэнена

У люстэрку — будучае і былое:
вялікі, маленькі;
худы і таўшчэзны;
бялявы і русы;
вясёлы і змрочны;
са слязьмі і з усмешкай;
у дзяцінстве і сталы;
шчыры, хлуслівы;
гнеўны, пагардлівы;
засмучаны і не толькі;
свой і нічый;
каханы і зусім не;
той, хто кахае
і таксама нішчыць любоў;
адзінокі, шчаслівы —
я!
І, як быццам не я…