Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Да берагу роднага
Плыць бы і плыць,
І бачыць вакол
Толькі мір, ды спакой…

Дарога да дому,
Як сонца к зямле
Нясе цеплыню,
Разлівае ракой…

Няхай па ўсім сэрцы
Цячэ дабрыня,
І вецер ласкавы дуе!
Прабач жа, Радзіма
За ўсё, што не так…
Прабач жа, прабач ты мяне…



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

ДА ВЕЧНАСЬЦІ

Я сыйду ў далёкую краіну,
Ў невядомы свет, краіну мрой.
Цяжар спраў нашчадкам я пакіну,
Каб нырнуць у вечнасці спакой.

І адтуль я буду назіраці,
Толькі гэта будзе клопат мой,
Пры кані як спіну гне араты
І як рунь ўздымаецца вясной.

Як сачацца рэкі сіняй змейкай
І да іх між траў цурчыць ручай.
Не скуе Ўладар работай нейкай,
А спакойна скажа: “Назірай!”

Паркалёвы луг з нябёс уквечу ―
Хай палае зорнаю расой.
Жартам пабуджу ў гняздзе малечу
Каб узняць вясёлы свой настрой.

Закалыша ветрык ў мяккіх травах.
Так прыемна дыхаць палыном!
Паляжу на шоўкавых атавах
І яны мяне павабяць сном.

Раскрылю як ветразь белы крылы,
Паімчусь ў блакітавы прастор
Да сусвету, што з касмічным пылам,
Сонечнага зарыва і зор.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Мы з тутэйшых -
А край наш далёка.
Дар вышэйшы
І літасць ад Бога -
Нам вярнуцца
Да райскіх вытокаў.
Дух свабодны
Там велічны, годны!



Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Мроіцца...Быццам бы рэшткі сноў...
На вушаку струхнелым
Маці у свята Трох каралёў
Крыжыкі крэсліць мелам.

А за акенцам -- белы прасцяг,
Неўтаймавана крохкі,
Ды снегіры,як крыві Хрыста
Вечна жывыя кроплі...