Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Буйніцкі

Сярэдняя: 3.8 (24 галасоў)

Калі будуеш Дом,
дык гэта – не з цаглін узводзіш сцены.
Патрэбна, каб у ім было Святло.
У іншых жа на хаце – цемень…

Калі будуеш Дом,
ты робіш асабістую прастору,
з Цяплом,
і добраю Гуторкаю.
У іншых жа - прыём,
як аўтамабільная паркоўка…

Калі будуеш Дом,
дык гэта – на стагоддзі.
Усім патомкам –
будзе Годзен.
У іншых жа – гасцініца,атэль…
Прыходзіш…
І хочацца хутчэй адсель…

Калі будуеш Дом,
узводзь не месца пражывання – Хату.
І будзе кожны дзень
у Тваёй Хаце – Святам!

7 сакавіка 2012г.



Сярэдняя: 3.3 (28 галасоў)

Бывае так –
сьвіння,
ня ведаю, з якой такой прычЫны,
нешта ж піша,
і наварОчавае "мЕсіва"!
Наваліць, для Людзей – ў карыта
мешаніну,
уся – з аб’едкаў.
Сама, сьвіння, ня будзе есьці.

А панавОкал – "сьвінні-дэгустатары"...
Стаяць,
пЫсы заціснуўшы прыцЭпкамі,
і усхвалЯюць "аўтара"
за – "самабЫтнейшый рэцэпт"!

Гэта, зАраз,
так з Літаратурай –
свінні "Ежаю" - Людзей "частУюць",
і абвінавАчваюць Людзей –
у адсутнасці Культуры,
бо, ЛюдзЯм – ня есцца...
І сьвінні на Людзей
з пагАрдай лямантУюць!
А сьвіннЯм – у свінАрне месца!
Бо –
Людзі "Ежу" для Людзей "гатуюць".

19 красавіка 2013 г.

**( ня ведаю – не знаю; нешта ж – что-то; прыцэпкі- прищепки;
зАраз – сейчас; частУюць – угощают; абвінавачваюць – винят;
адсутнасць – отсутствие; лямантуюць – вопят;
з пагардай – с высокомерием,пренебрежением;
гатуюць – приготавливают).



Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”

Пад вечар сеў на лаўку у дварЫ.
ПерадыхнУць.
Ад дзЁнных спраў замУчаны…
Калі б, як птушкі, шчабятАлі камары…
То, можа б, не былі б такімі злЮчымі…

Сядзелі бы на яблыні, ў цішы…
Настрой бы падымалі шчабятАннем…
Галоўнае – ад іх жа не ўцячы !
Бо я для іх – вячЭра і снядАнне…

АдкУль на свеце гэткая напАсць ?
Як ў чалавеччы мір паскУдства гэта трАпіла ?
Ну, кровапіўцы !
Чалавечча кроў ім ў сласць…
Мікраскапічныя вампіры-Дракулы…

Каліб яны здавалі нашу кроў
у донарскія пункты, як насЕнне…
Была б тады карысць ад камароў…
А так – сабе і задарма !
Ну чыста шурыкава племя !

Каліб, як птушкі, шчабятАлі камары…
То можа б не былі б такімі распраклятымі…
А можа не…
Вось шурык – нам шчабЕча,
Шчэ з якой пары…
А кроў – сасЕ…
СасЕ…
Як тая Дракула…

28 ліпеня 2013 г. на вуліцы Тадевуша Касцюшкі у г.Косава.



Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Прабач, Прырода…

Сёння хмары разляглІсь на нЕбе.
Як і ўчОра…
Можа,
так яно ў прырОдзе трэба…
Але лЮдзям, нам,
бяз Сонца – гОра…

Шэра ў небе, аж да ўскрАек.
Месяц цЭльны…
У прыродзе так здарАецца…
Нам навОшта ж,
неба з шЭрай цЭглы…

Год з годам –
ні развІдкі, ні прасвЕту…
ЗахапІла Ўладу кОдла…
Ўзімку,
ў вОсень,
ў вЕсну,
лЕтам –
шэрая над Беларуссю подласць…
*+*
17 лістапада 2013г.
**(сёння хмары – сегодня тучи; як і ўчОра – как и вчера;
трэба – надо; гОра – горе; шэра – серо; да ўскрАек – до краешков;
здарАецца – бывает,случается; навОшта ж – зачем же; цЭгла – кирпич;
захапІла Ўладу – захватила Власть).