Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2013

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Не кантралюецца настрой.
Як ні жадай, ён будзе штучным.
Хоць праз здяйсненне ўласных мрой,
хоць праз вялікасць страты гучнай.

Пакуль не пройдзе пэўны час
асэнсавання пераменаў
настрой свайго табе не здасць
датэрмінова месца ў мэтах.

Мне так не хочацца хлусіць,
каб выдумляць сабе прычыну
на гэты раз перамяніць,
перарабіць настрой на шчыры.

Але ніяк. Усё дарма.
Мне зараз не перашкаджаюць.
Я дапішу партрэт слупа,
які нічога не жадаець.

Я задаволены сабой,
звычайны слуп сярод кватэры,
дзе столькі спраў чакаюць зноў,
што не хачу абраць іх шэрасць.

Якую назву напішу
дакладна зараз не адкажаш.
Вясёлка? - надта не ў дугу.
А проста дрэнна, - што ж спяваеш?

Павесяліцца б хоць краям,
хоць на мяжы паміж нядрэнным.
Я страціў веру ў свой падман.
А назву дам падману - «Вецер».
...

А потым быў звычайны дзень,
наступны тыдзень, месяц люты.
Аднойчы здейсніцца, павер,
жаданне змены шэрых будняў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вецер лашчыць зімовую хмарку
Ён каханак яе і вястун.
Даланёю падхопіць і шпарка
Закалыша, гарэза-пястун.

Валасы ёй расчэша лісліва,
Клапатлівай расправіць рукой.
Сарамліва, ласкава, цнатліва
Пацалуе, крануўшы шчакой.

Побач зорка – нябёсаў істота –
Ззяе ярка на млечным шляху.
Але ў бляску – нуда і самота.
Ёй жа ласкі, ну хоць бы крыху!

Маладзік – прыгажун яснавокі –
Асвятляе наўкола усіх.
Ды пагляд свой халодны, высокі
Ёй не дорыць, а звыкла прыціх.

Толькі зорачка з даляў далёкіх
Бляск свой дзеліць са мной надвая.
І здаецца такой адзінокай!
Адзінокай… Такой жа, як я.



Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

З дубувецця
Вецер едзе
Каб вам вЫнесці мазгі,
Ля крывішчы
Вецер свішча
Зноў узводзячы куркі.
А адпілкі уцякаюць,
Дождж і хмары даганяюць,
Перарэзваюць паджылкі,
Выразаюць печань, ныркі.
Вось такія ў ветра мары.
Вецер зазірнуў у клюб
Каб зрабіць з вантробаў суп,
Пераварвае ён косткі,
Жэстачайшы страўнік,
Жорсткі.
Бл.дзі закрычаць: начальнік!
Злітуўся, не забівай!
Адчыняюць свой я.альнік -
А у ім гнільлё-эмаль.
Вецер адказаў: цмакталі
Вы у туркаў шлёндры!?
Атрымайце тады сталі!
Трупы вынасіў у вёдрах.



Яшчэ не ацэнена

Падлятае
здалёк
белы дым...
Адлятаюць
у вырай
птушкі…

Шмат каханьня
для маладых...
А другім
агеньчыка
крышку…

Усміхнуся
праз слёзы, што град...
Вось жа дождж
на паляне
і полымя…

Так бывае
ўзнікае разлад...
Дым не горкі
але час
зацягне…