Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2013

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Не трымаю я страфу,
Рытму я не знаю,
Усе кажуць:фу-фу-фу,
Я - сяджу-бухаю.
КапытОм не б'ець Пегас,
Не прыходзіць муза,
Ўжываю я не квас,
Заліваю ў пуза
Піва.Бо я не геній,
Не прызнАны класік:
Шмат сціхатварэній.
Дзіва!На Парнасік
Мяне можна клікаць,
Потым узяць півасік
І адтуль пасцыкаць
На паэтаў Свету.
Напісаў я болей
За прызнАных троллей.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Гэй маладзён, што сталася з табой?
Хто твой кумір, каго ты пераймаеш?
Учора рок быў за свабоду бой,
Ты ж сёння млосную ваніль лабаеш

Ўзгадай, як мы “Ішлі на абардаж”
Ўзгадай, што “Былі яны разам з намі”,
На кожны “Слухай бацьку” быў адказ:
“Нас дахалеры”, нам Радзіма “Убер але”

Там грукатаў Рэактар быццам смерч
Тут Ре:публік збірае хлопцаў у кедах
Там былі Крама, N.R.M і ZET
Тут еўрабачанні, дажынкі, Мінск-Арэна

Твая крывя ўскіпае ад саплёў
Akute кажа, што xачу я вочы
І за даляр шмат тысячаў рублёў,
Akute кажа: “Ты мяне не хочаш”

Нас павязе “Пасат універсал”
У “Светлы шлях”, твая ж “Крывя ўцякае”
Ты “Без білета” гонар змарнаваў
Ванілька, хіпстар, блудніца смяшная

Гэй маладзён, што сталася з табой?
Давай выходзь, узгадаем пра былое
Каб заўтра рок стаў за свабоду бой,
Каб воля зноўку стала лёсам, мрояй!



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Мы ўзводзім заводы,
каб лепей жылося;
мы кладзем дарогі:
трэба бачыць свет;
мы рамантуем машыны,
каб ехаць да сяброў;
мы абліцоўваем дамы,
каб цяплей жылося;
мы выкладаем дахі,
каб не баяцца дажджу;

але лепш за ўсё
мы будуем глухія сцены
адно ад аднаго.



Яшчэ не ацэнена

Па суніцы твой век
Паляціць,
Паглядзіць
На спадніцы як снег,
А чырвонаю ніткаю
На вышыванкі
Каб кашуля пад танкі
Калонаю
Ім шляхетна адрэзала шлях
Бел-чырвонаю голкаю.
Сцяг.