Усё часова на зямлі, часова...
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе — сонца, пад гарой — крыніца,
I завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
О Беларусь! Мяне ты узрасціла,
Дала мне мову, песню, зрок і слых,
Каб імі надзяліў дзяцей сваіх.
Усё часова на зямлі, часова...
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе — сонца, пад гарой — крыніца,
І завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
Якім жа змалку падуладны сілам,
Што, як зямля, сваім магнітным полем,
Абвіты я і радасцю і болем?