Мне дыхаць цяжка і паветра не стае,
Калі я крочу вуліцай знаёмай.
А колькі ў душы тут паўстае,
Ці то вясной,ці восеньню сьцюдзёнай.
Майго дзяцінства прывідныя дні,
Сябры,што зьніклі і ўжо болей не пабачу.
Юнацтва ды вачэй яе агні,
Сямнаццаць год,якія не адзначу.
і тая восень,той халодны дождж,
Начны шпацыр,нясьмелы пацалунак.
Каханьня словаў час ня зробіць горш,
Спляце нам лістапад новы карунак.
Мазыр,мы столькі разам пражылі,
і кожнае ўжо новае сьвітаньне.
Узгадае нам,як колісь тут былі,
Рамантыка ды мараў панаваньне