Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2015

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Час прыйшоў нам сыходзіць,мама. Не кладзі мне з сабою слёзаў, грошай мне не патрэбна таксама: не адкупішся імі ад Лёсу. Ты кавалачак свежай зямліцы загарні ў насовачку беражна. Пакладзі мне... Не,не рассыпецца, клапатлівымі пальцамі нежнымі. Яе хмары дажджом цалавалі, мы ступалі па ёй басанож, і калючыя боты тапталі, баразны ўразаўся нож. Новым горам яе калечылі і залечвалі раны ізноў. Не зямля гэта – кроў запечаная, гэта косці маіх дзядоў... Быццам кольцы на зрубленых дрэвах, паўтараецца круг той самы... На мне крыжык. А плакаць не трэба. Час прыйшоў нам сыходзіць,мама. Nike Zoom Vomero 13


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Аповед часу воды й пяскі Паміж радкоў разгублена чытаюць. А ён,як дзень,сьпяшаецца на схіл І ў цішыні таемнае вітае. Віруюць уздоўж жыцьцёвае ракі Мана й праўда,здрада ды сумленьне. Не абмінаюць берагоў вякі, Ім кожны лёс--для вечнасьці насеньне. Малюе ў сэрцы водгульле падзей Сівую скруху ды любві дзяньніцу І дзьмуць у ім заўжды вятры надзей Ды толяць смагу прышласьці крыніцы. Наканаваньня непралазны лес Хавае ў лонях вузкую дарогу. Шкада ня болю,варты толькі сэнс, Што нездарма ўсё дзеецца пад Богам. Мне б толькі кропляй плёскацца ў руцэ, Чыесь вясёлкай стаць,хоць на імгненьне, Каб,азірнуўшысь,дзякаваць рацэ І чуць ў вадказ:"бывай,да пабачэньня..." Nike Air Max


Яшчэ не ацэнена
Рамесны магазін Наведваюць турысты рамесны магазін. “Тавараў, мабыць, трыста – ды кожны паглядзім”. “Сурвэтку трэба мне мець”. Аматар страў мучных, ахайны купіць немец сурвэтку ды ручнік. “А пацерак тут колькі! З такімі – хоць на баль!” Для шыйкі купіць полька і пацеркі, і шаль. “Асвоіўся я хутка на дудароў зямлі”. Індыец купіць дудку з кашолкай для змяі. Наведваюць турысты рамесны магазін. “Культуры мы тут рысы мясцовай паглядзім”. adidas Ultra Boost kaufen


Яшчэ не ацэнена
РАСПРАДАЖА гумарэска На распрадажах у дзень які Набыу ен у крыжыкі шнуркі З маднячых модныя вядома А у кошце дык танней саломы Ды ен жа франт ужо густу дзеля Да іх знайшоу сабе адзенне Ружовы фрак у зяленыя гарохі Па жоутых галіфэ букетау троха Ды капялюш з пяром чырвоны Абуу блакіт у плямах чорных -На дзіва танныя тавары! Купіу на увесь твар акуляры Увесь“прыкід”з шаукоу ды саржы Прыдбау бядак на распрадажах Рабы хадзіу ен ды пярэсты Здалек відаць- не з тога цеста Ні клоун ні дурань няма слоу Са смеху б лег Алег Папоу Такога з джунгляу не паклічаш Ну малпа у зебравым абліччы І смех і грэх інакш не скажаш Купляйце таннае на распрадажах womens nike shoes