Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2015

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Далёкае места плавае
У моры цёмнага піва.
Нам – ноч,
Птушкам – ніву.

Далёкае места плавае
У моры замежных моў.
Нам – каханьне,
Птушкам – кроў.

Далёкае места плавае
У моры разьбітага шкла.
Птушкам – неба,
Нам – віна.



Яшчэ не ацэнена

Не злосна кажучы, - даволі...
Праслухаць можна усяго.
Але паслухаць,
страціць волю,
магчыма побач з тым,
хто ё.
Існуе шмат каго у свеце.
Ёсць парэальней пэўна,
ёсць.
Мне іх навобмацак не зведаць.
Ёсць веды прывідаў,
мой госць.
Як пойдзеш з дому,
з гэтай хаты,
дык буду прывідам табе.
Я, гаспадар,
на сёння,
мацай.
Пакуль даю,
- не гні мяне.
Пагнеш - пагоніш без разбору,
дык будзе возам гэты дом.
Кібіткай будзе,
Буддай,
млосным;
падманам з косткаю,
нагой.



Яшчэ не ацэнена

па-беларуску
*дар ма - гэта слова "дарма" наўмысна падзеленае пустэчай на не зусім дарэчнае словазлучэнне
...
Вайна бесконцаю бывае.
Не можа быць бесконцым мір.
Безабаронныя згінаюць
ледзь не у момант.
Чумны пір.
Дольш мір існуе там дзе глеба
Ўразлівым пяткам* не даець
схавацца ў бульбу ад набегаў,
і надта высака ляцець.
Там, па-за межамі паверха
які мне глебаю маёй
жывуць сваім жыццём адвеку
суседзі розных глеб,
міроў.
Адзін, відаць, я чую носам
даслаў мне гэных слоў спісаць,
каб ваяваў, не спаў, бо годзе...
Ён проста змерзне, як і я.
Турбуе нас абодвух холад,
а холад з клопатам - "як жыць?"
Як жыць яму,
з вайны бесконцай?
І нам з суседам...
Як нам жыць?
Пытанне лёхкае для пекла.
З ім будзе чорт, магчыма й я...
Паліць на вогнішчы суседскім
шалёным холадам -
"дарма".

*пра Ахілесаву пятку здаецца ўсе ведаюць...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Дарога дадому...
********************************
Прывітанне, любая Градзянка!
Патрапляю ў кожны мамін след...
І лячу з гары ў драўляных санках,
І бабуля рада мне, і дзед.

І бягу ў грыбы з малодшым братам,
У вясёлкавым блукаю сне.
Наступаюць хуценька на пяты
Год за годам вельмі спрытна мне.

Грукаюць па рэйках колы гучна -
Разагнаўся ні на жарт цягнік.
Ды матыў шчымлівы, мілагучны -
Той, што думкі лашчыў, раптам знік.

Бо зусім не тая ўжо Градзянка,
І сышлі суседзі на пагост,
Не сустрэне матухна на ганку,
Не пакліча ўлетку сенакос...

Стану прад іконай на калені -
Аб адным я Бога папрашу:
Каб хоць на хвілінку, на імгненне
Абагрэў збалелую душу...
25.01 - 2015 г.