Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2015

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Малітва
О Госпадзе, хай буду я распнуты
Нялітасьцю Тваёю цераз край,
Калі ўчыню хоць некаму пакуту
Наўмысна і бязьвіннаму. Карай!
Карай, які б ня быў я небагаты,
Ці ў колас пляц мой, ці даўно ў асьці,–
Карай, калі хоць шпунт з бацькоўскай хаты
На грошы памяняю пры жыцьці.
Карай, як прад Табою зманным буду.
Мацней чым я сябе караю сам.
Як хочаш, але хамам і паскудам
Я без сумневу іхняе аддам.
Карай, калі катораму зь няўклюдаў
Ў нявыйснай багне не падам руку,
Але, як хочаш, а Тваіх іудаў
Пакіну на асінавым суку.
Карай – што помста для мяне – адхланьне,
За злыгу – злыдню, здрайцу – за ману,
Карай, як хочаш, за недараваньне,
Бо здрайцу помстай я не абміну.
Карай, што не аддаў для Беларусі
Тых колькі пядзяў, што ў маім ілбе,
Карай, што я дасюль Табе малюся.
…Хоць не заўсёды верую Табе.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

* * *
Чысты паперы ліст.
Лягуць ці не радочкі?
Месяц ў акне павіс.
Пэўна, стаміўся крочыць.

Вочы да неба ўзняла:
Месяц там – незвычайны!
Колькі у ім святла!
І неразгаданых тайнаў!

«З кім параўнаць цябе?Як?
Рожкі зусім маладыя.
Значыць, цікаўны юнак.
Думкі нясеш халастыя!»

Ён усміхнуўся ў адказ:
«Трошкі зблудзіў я ночкай.
Не атрымаецца ў нас…
Сып на лісток радочкі».



Сярэдняя: 1 (1 голас)

Маладзён з маладзёнай
Жыцьцю мкнуцца лагодзіць;
Згода, праца, дзіцёнак -
Іх сьвятая гаспода.

Старча мкне ў старэчу,
Маладосьць як адходзіць:
Вось такія, брат, рэчы,
Вось такая клапота.
-04.04.15.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

**************************************
Калісьці выганяла мама з градаў:
- Дачушка, ты стамілася, выходзь!
Не слухалася маміных парадаў -
Сама сабе накінула аброць...

А зараз дык ніхто не пашкадуе
І не пакліча з градаў -
хоць начуй!
Да мамы прытуліцца так хачу я!!!
Цяпло далоняў маміных адчуць!!!

Хаця б здалёк убачыць краем вока -
Жадання найсвятлейшага няма!
Ды мамачка начуе так далёка!
І ў сэрцы маім круглы год зіма...

А на акне расцвіў матулін кактус,
Як мамінай пяшчоты ўспамін.
І незнарок вярнуў мяне ў казку,
Да мамы, хоць на некалькі хвілін...
16.06 - 2015г.