Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Воранава

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

На сустрэчу з паэтам прыйдзіце!
Каб пачуць слова роднага звонкасць,
Як звініць вельмі любасна ў жыце
Беларускіх прастораў старонка.

Як трымціць на галлі павуцінка,
Што заблытала бабіна лета,
Як раса зіхаціць на травінках -
Назірайце ўсё гэта з паэтам.

Як лютуюць зімою марозы,
Як цурчаць ручаі напрадвесні,
Як да рэк прытуліўшыся лозы
Напяваюць тужлівыя песні.

Як спяшаюцца ў думках аб маці
У дзяцінства дарослыя дзеці,
Як ікона, на покуці ў хаце
Ажывае святочна ў паэце…

На сустрэчу з паэтам прыходзьце!
Зліцца цалкам з сімфоніяй мовы,
Каб адчуць цеплыню, як ад сонца,
Ад Радзімы і роднага слова.
Мінск, 09.02.2019г.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

для дзяцей

На Чыжоўскай азярыне -
Лёд бліскучы, як люстэрка.
З кожным днём танчэе, гіне
Крышталёвая талерка.

Куст ракіты, быццам з кратаў,
Голлем цягнецца да сонца.
Задзірае нос кірпаты
Нават вуда у палонцы.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119072906572



Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Над Радзімай не спакойна.
У полі блукаюць буслы...
Госці з захаду, са стольнай
Вучаць жыць народ «часны».

Думак многа не бывае.
Кожны марыць аб сваім.
Я таксама мару маю -
Каб шумеў не люд, гаі.

Каб размова, а не бойка
Вырашала спрэчак сверб,
Каб крычала лепей сойка,
А не сын, жанчына, дзед…

Каб глухі пачуў сляпога,
Каб багаты меру знаў,
Каб паверыў кожны ў Бога,
А апошні розум даў…

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120093005657



Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

Верш для дзетак.

Плачуць коўзанкі, сумёты
Горкімі слязамі:
- Дзесьці дзеці пазнікалі
Разам з маразамі.
Не на санках, не на лыжах
Не відаць нікога.
Верабейчык толькі пыжам
Ціўкае ля стога.

Дзе вы, Саша і Сярожа,
Лена, Насця, Каця?
Захварэлі, дзеткі, можа?
Не пускае маці?
Лёд растаў, зіма слабее,
Бо вясна ў парозе.
Нават сонца болей грэе,
Ручайкі у лозе.

Не бяда, што з снегам горкі
Недзе пазнікалі,
Скора траўка на пагорках
Размалюе далі.
Птушкі з выраю вярнуцца,
Заспявае неба.
І ў прыродзе ўсе прачнуцца -
Рэкі, дрэвы, глеба.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119030208535