Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Дзям'янава

Раiм наведаць паэтычную старонку Таццяны Дзям'янавай, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце знайсці звестки пра паэтку, пазнаёміцца з яе творамі, а таксама зазірнуць у персанальны блог Таццяны Дзям'янавай

разлука каханне чаканне памяць маці вайна родны край творчасць паэтам памяці паэтаў вёска расстанне смерць жыццё каштоўнасці грошы графаманія мабільны тэлефон родная мова пераклады вершаў санеты поўня чалавек прырода душа музыка праўда веды пакуты душы змаганне вера тэрарызм вясна п’янства бацькі Новы год дзецям гумарыстычныя вершы інтэрнэт анёл словы восень прыгажосць паэзія прытчы зайздрасць зіма снегавік пачуцці нянавісць любоў байкі хлеб радзіма птушкі багацце світанне песня старасць цяжарнасць мама жанчына вершы анекдоты шчасце неба сумленне маўчанне мана дзеці жанчынам лес казкі смяротнае пакаранне сіла духу зоркі сэрца Бог удзячнасць крыўда усмешка весялосць сталасць ісціна віншаванне успамін успаміны сяброўства сустрэча маладосць сквапнасць самота адзіноцтва маленства вершаплёцтва рэчаіснасць кнігі захапленне разважанні экалогія талент гандлярства сакура бязвінна загінуўшым у мінскім метро натхненне пакуты парады харчавання растанне
Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Сёння — ух — які мароз!
Недзе градусаў пад трыццаць!
Працінае аж да слёз,
Парам выдыху клубіцца!

Лезе ў шубу, шчыпле твар,
Правярае, як абуты.
Бы свавольны, грозны цар,
Па зямлі шыбуе люты...

Адчувае свой канец,
А здавацца не жадае.

Ды чаго дарма шалець?
Хай вясна на трон сядае!

1.03.2011



Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Сказаўшы “Досыць!” адзіноце,
Па шаўкатраў’ю, па расе,
Ідзе жанчына і жывоцік –
Свой найвялікшы скарб – нясе.

Усмешка – сонейкам на твары,
Хоць і не лашчыла жыццё:
Кахала моцна – а без пары.
Але – дзіцё! Яе дзіцё!

Яно ўнутры гуляе-б’ецца,
Чакае часу ў свеце жыць.
Яго маленечкае сэрца
Пужлівай птушачкай трымціць.

Мо там – дачка? А мо – сыночак?
Абраць бы лепшае імя!
А колькі дзён і колькі ночак
У светлых марах правяла!

Якім яе малютка будзе –
У год, у тры, у дваццаць пяць?
Ці неяк выб'ецца у людзі?
Ці будзе маці шанаваць?

Яна ўжо дзіцятка кахае!
Ажно пяе пад ёй зямля!
Ў руках жывоцік калыхае –
Нібы люляе немаўля!

Мо і глядзіць хто-небудзь скоса:
“Што, нагуляла – і адна?”
Але яна плыве па росах
Як прыгажунечка-вясна…

І што ёй плёткі і зласлоўе?
Яны развеюцца, як дым.
А вось напоўненнасць любоўю
Не параўнаецца ні з чым…

15.08.2010



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ён паміраў.
У кадры.
Сапраўды.
Не адлюстроўваў
Смерць –
Канаў рэальна.
І разам з ёй
Прымаў
І знак бяды
Ў сваё жыццё –
З канчаткам
Прадказальным.
Бы праракаў
Гульнёй
Уласны скон –
Іграў і боль,
І жах,
Сабе на гора.
Яшчэ не знаў,
Што так
Памрэ і ён –
Журботны крыж
Паэтаў
І акцёраў!
Бо, што ні верш –
Прароцтва
Трапны стрэл
І, што ні фільм -
Па лёсу –
Бумерангам.
І душыць сум:
“Як мала
Я паспеў!
А мне – гарэць
У полыме
Пад танкам…”
І ён гарыць
Паходняй
Уначы.
Палае сэрца
Болем
Невыносным.
Тут не ўратуюць
Лепшыя
Ўрачы,
Бо гэта –
Следства
Шчырага
Прароцтва.
Яно малюе
Будучыні
Свет
Па той, заданай
Творамі
Праграме,
І пакідае
Свой
Нябачны след,
Які кіруе
Лёсамі,
Шляхамі...

29.08.2010



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Туга. Адчай. Знямога. Скруха.
Паблізу — слёзы. Ледзь крані.
Не маю сіл навіны слухаць.
У смутку… нават камяні.

Страшэнны выбух. Дым атрутны.
Тэракт на станцыі метро.
Людскія целы,ногі,рукі…
І смерць. Гаротнае таўро.

Чаму? Нашто? Адкуль — такое?
За што і хто знішчае нас?
Бунтуе сэрца пад рукою.
Але… Ці будзе нам адказ?

У мокры твар скуголіць вецер,
Спрабуе высушыць тугу.
Хтось каментуе ў Інтэрнеце,
А я і мовіць не магу.

Іду туды, ўскладаю кветкі.
Раздрай, разгубленасць і жах.
Няўжо мы ўсе — марыянеткі
Ў пачвары-нелюдзі ў руках?

Ў вачах — скалечаныя целы.
І кветкі, кветкі, свечкі, све…
Боль працінае звар’яцелы.
У плачы стыне свет.

Ці ж мы ў закладніках у катаў?
Ці наша доля — жаль, выццё?
Але ж павінна быць адплата —
За кроў, за слёзы, за жыццё!

Няхай зямля ў іх пад нагамі
Пякельным полымем гарыць!
Людскі прысуд — не за гарамі.
І кары Божай не спыніць.

14.04.2011