Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханне

Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)

Мне лёгка думаць пра каханне.
Мне цяжка на справе кахаць.
Я разумею пачуцці,
але не магу шанаваць.

Канец і пачатак свабоды.
Мой скарб, дзе не будуць шукаць.
Вандроўкі мой лёс і прыгоды -
вяртацца і зноў уцякаць.

Зірні, нарадзіліся зоркі.
Запал iх ужо не стрымаць.
Пякучая спёка пад бокам.
Бязмэтна ёй супрацьстаяць

Абдымак на развітанне.
Цяпло я не буду хаваць.
Каханне без абмежаванняў
я ў сэрцы хачу адшукаць.



Сярэдняя: 4.9 (17 галасоў)
Дзяўчына, якая так шчыра з табою гуляе
Зрэдку ў размовы
                           і значна часцей у маўчанку,
І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,
А болей за сэкс марыць выспацца ранкам, –

Сьляпую якую вядуць у кавярню, каб потым
Абавязкова абрынуць на дол,
                                    ці на стол, ці на ложак,
Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам
І фантастычнамі ўздрыгамі вуснаў,
                                              а можа, і ножак, –

Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні
Так ненавідзіш, што чуеш,
                                       як крышацца зубы,
За тое, што дорыць яна
                                    безсаромна  каханьне,
Дарэчы, якое таксама звычайная згуба, –

Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана
Банальным іржавым нажом,
                                         без ніякай нагоды,
Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,
Глыбокая плынь,
                дзе сядаюць на мель параходы, –

Што больш чым ваякі, загады твае паважае,
Без аніякай надзеі папарадкавацца,
Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,
Ці болей дакладна,
                      паміж не тваіх мастурбацый, –

Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты
І розніца ў слове распуста
                                      і ў слове нявіннасьць,
Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай
Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў, –

Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях
Сведкаў твайго верагоднага кроку налева,
Якая на вершы плявала і на летуценьні
І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў, –

Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,
Што ціхая здрада
                не можа быць з’явай прыстойнай
І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,
Здатны на самыя крывепралітныя войны, –

Дзяўчына, якая народзіць
                               дзіцятка,  падобнае богу,
І ён будзе ты, а сама…
                    а сама застанецца дзяўчынай…
Не ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:
Цябе не кахаць і не жыць –
                  як і жыць і кахаць –  немагчыма.


Яшчэ не ацэнена

Я счасце меу убачыць гэта рамяство
Русін Шышко

Спякотны ізышоу на вечар дзень,
і ля пліты рыхтуючы вячэру,
Яна ня бачыла , за шыбай прашмыгнула цень,
Бо брала усе на веру ці ня веру.

У хаце з жыхароу ня толькі абразы,
Ящэ жыве сласлівая кацяра.
Жыве лагодны дух яе цяпла,
і рухаецца ноч нібы тa хмара.

У вячорку Зорка, у Небе, не дае спакою,
і нават на пярыне не заснуць,
Бо толькі мроіць аб сваей пящоце,
Уласлівы Божа адкрывае пуць

Яна ня ведае нічога аб каханні,
Цукрова млее ружавы жывот,
і шэпчуць вусны … спіць лагоднае дыханне
Ледзь прыадкрыты мяккі рот…

Ноч распусцілася и згаслі Зоркі,
Каровы рухаюцца у поле і нясуць малачны пах,
і толькі быццам счасця накірунак,
Бы голас юнага Анела у Нябесах,
Спявае нікoму нябачны птах.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Адштурхніся смялей,
паляці ў нябёсы...
Шэры колер звычайна
прыкмета тугі.
Распляліся бярозы
шыкоўныя косы...
Даравання не будзе:
свой лёс не малі.
Сцісні нервы ў кулак,
кінь зноў позірк нясціплы
на вясны прыгажосць,
на квітнеючы мак,
на касцёр, на спатканне,
на профіль нязвыклы,
на адбіты ў люстэрку
мой срэбраны лак.