Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2014

інтэрнэт існаваньне ісціна адзінота адзіноцтва адчай Айчына аптымізм Біблейскія радкі балады беларускі народ Беларусь Бог боль вайна вера вершы вершы для дзяцей вёска восень вясёлка вясна гісторыя грамадства гумар гумарыстычныя вершы дабро дзеці дзецям дзьмухаўцы дождж думкі душа жанчына жартачкі жах жыццё зіма запал здрада зоры казка каханне каханьне кветкі край лес лета любоў людзі лютасць Мінск мінулае мір малітва маладосць мальба мама мары мова мора музыка мятро надзея неба Новы год нянавісць памяці паэтаў памяць парады патрыятызм пачуцце паэзія паэтам пекла пераклады пераклады вершаў песняры прабачэнне прыгажосць прырода прысвячэнні прытчы п’янства радзіма разважанні разважанне ранак расстанне родная мова родны край роздум рэвалюцыя рэчаіснасць санеты сатыра свабода свет святло смерць сон сонца страта сум сумота сябры творчасць удзячнасць усмешка успаміны філасофія хвалі чалавек час шлях шчасце
Яшчэ не ацэнена

Нарэшце лопнулі чорныя дні
Ў велькі шар яны былі ўдзьмуты
Акуталі цемрай людзей без віны
У мірныя дні без абвесткі вайны
Бязвінным людзям павыбілі вочы
Павыбіла тым, што змагаліся з цемрай
Цемра ў ночы і ў дзень надакучыла ім
Куля трапіла ў грудзі юнаку з Беларусі
Зупыніла жыццё змагара на зусім.
Смутак і жаль напоўнілі сэрцы
Шкада юнака, яму ўсяго дваццаць пяць
Больш ніколі-ніколі не расплюшчыць ён вочы
Яго вусны ня будуць песьні волі спяваць
Ён нікога ня ўбіў, нават не пакалечыў
Ён мужна і цвёрда на варце стаяў
Вартаваў тую грань паміж светлым і чорным
Быццам дань Украіне за прытулак аддаў
Ён марыў вярнуцца, апасля перамогі
Не годна было з цемры ў цемру з’яжджаць
Вярнуўся нарэшце з закрытымі вочмі
Прывезлі яго на Радзіму…хаваць
Акутала цемра дарогу Героя
Загад быў адданы – трымаць на мяжы
Як быццам спужала, што ў гробе драўляным
Дух Волі з Майдану маглі прывязці
Жуткі холад, касцёр каб сагрэцца
Пад самую ноч яго прывязлі
“Герояў” цемры магчыма, хаваюць а поўдні
Героя Майдану, хавалі ў начы!



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

............."Узятыя на смерць павінны жыць." (Р.Барадулін)

Сорак сутак у смутку зямля –
па сыночку любімым.
Ці ты чуеш, Паэце, здаля,
як гаруе Радзіма?
Па табе лугавіны, палі –
у жалобным шматроссі.
А над імі ляцяць жураўлі –
і галосяць, галосяць…
Па табе гоняць хвалі жальбы
учарнелыя рэкі.
У заплаканых хмар ад журбы
паапухлі павекі.
Хоць і пахне навокал вясной,
у душы – настальгія:
па табе, як па згубе сваёй,
плачуць сэрцы людскія.
Колькі дзён немагчыма суняць
слёзы бліжніх і дальніх!
Ды жывуць твае словы – гучаць
у радках геніяльных!
Ты чародкаю кніг
асвяціў беларушчыну ў свеце.
Колькі вершаў тваіх –
чыстым жэмчугам у Інтэрнэце!
Колькі ты і сям’і, і сябрам
назбіраў успамінаў!
Колькі людзям цяпла, і дабра,
і любові пакінуў!
Ты аддаў чалавецтву даўгі –
і ўзышоў у нябёсы,
і адтуль, дзе пануюць багі,
ззяеш зоркаю Боскай.

Паглядзі: зноў ляцяць журавы
над Ушаччынай роднай!
Нат узяты на смерць, ты жывы!
На вякі бессмяротны!

9.04.2014



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Памяць - навязьлівы вораг
Дэспатаў, катаў, віжоў.
Дома шукайце! За морам
Памяць ніхто не знайшоў.

Гольле зьляпіў з каранямі
Смутны, забыты народ.
Цемра начамі і днямі.
Вышкі, сабакі і дрот

У забароненай зоне.
Лёс разбурыўшы ня свой,
Зблытаў страху з парасонам,
Тыдзень адлігі - зь вясной.

Над курапатаўскім гаем
Вершнік лунае нямы...
Хутка сябе адшукаем? -
Ціша. Краіна нямая.
Жыць у ёй будзем ня мы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вярнуць дзяцінства немагчыма,
Але нішто не пройдзе міма:
У сэрцы памяць застаецца,
Дзяцінства з фота усміхнецца -
І ты адразу ўспомніш годы
Былой бесклопатнай свабоды...
Ад веку так - і назаўсёды!