Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Лепшыя класікі

4.0974119338605
Усяго галасоў: 2782. Сярэдняя: 4.10
4.4716821639899
Усяго галасоў: 2366. Сярэдняя: 4.47
4.156262749898
Усяго галасоў: 2451. Сярэдняя: 4.16
4.367335243553
Усяго галасоў: 1745. Сярэдняя: 4.37
4.6396629941672
Усяго галасоў: 1543. Сярэдняя: 4.64
4.3962868117798
Усяго галасоў: 1562. Сярэдняя: 4.40
4.5036351619299
Усяго галасоў: 1513. Сярэдняя: 4.50
4.328714395689
Усяго галасоў: 1299. Сярэдняя: 4.33
4.6878761822872
Усяго галасоў: 1163. Сярэдняя: 4.69
4.3956043956044
Усяго галасоў: 1183. Сярэдняя: 4.40

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай паэзіі. Тут Вы можаце пазнаёміцца з творамі беларускіх паэтаў - ад класікі да сучаснасці.

На сайце адкрыта рэгістрацыя. Пасля рэгістрацыі і праверкі акаўнта можна будзе публікаваць вершы без мадэрацыі.

Прайсці рэгістрацыю


Апошнія публiкацыi

Сярэдняя: 5 (1 голас)

І ўпэўнены мы штодня
Што ліхтарык кахання не гасне
Што дабро і пяшчота твая
Удвая ў гэтым міры сучасным
Што ў чыстай і светлай душы
Нараджаюцца гукі шчасця
І ніколі ўжо чалавек
Не напоўніць душу сваю жахам.
І ўпэўнены мы штодня
Што сусвет дапаможа свету
І ніколі ўжо вайну
Мы не ўпішам ў летапісь гэту



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Калі гады заставяць аглянуцца
І мае словы , калі песняй льюцца
І так не хочацца развітвацца з марамі
Калі закрыта мае неба хмарамі.
І ветрам гоніцца жыццё - пірога
І просім яшчэ часу мы ў Бога
Тады хвілін мне болей не знайсці
На гэтым Богам данным мне пуці.
І хочацца, каб былі побач блізкія
А ў іх каб сонечня дні такія,
Што дораць ім святло і радасць
І ўсё ім шчыра ўсміхалась.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як сведчыць летапіс жыцця
І пачуццёў маіх палітра
Што забірае з небыцця
Той сэнс, які паўстаў не хітра.
Дыктуе ён сваю чаргу
Свой мір, кірункі для дарогі
Зьмяняць, яго я не магу
Той шлях мой, ізвіты і доўгі.
Як сведчыць летапіс жыцця
Як у шахматах крутыя ходы
Мы ў сусвету- немаўля
І маем толькі свае коды .
І карыстаемся сваіх
Жыцця чуллівых струн акорды
Зачараваны гукам іх



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як сведчыць летапіс жыцця
І пачуццёў маіх палітра
Што забірае з небыцця
Той сэнс, які паўстаў не хітра.
Дыктуе ён сваю чаргу
Свой мір, кірункі для дарогі
Зьмяняць, яго я не магу
Той шлях мой, ізвіты і доўгі.
Як сведчыць летапіс жыцця
Як у шахматах крутыя ходы
Мы ў сусвету- немаўля
І маем толькі свае коды .
І карыстаемся сваіх
Жыцця чуллівых струн акорды
Зачараваны гукам іх



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Малюем мы сваё жыццё
Выводзім фарбы лёсу, часу.
Маленькім крокам і бягом
Пускаемся ў віхры плясу.
Вясёлкай піша нам жыццё
Хвіліны і часы дарогі
І гоніць вецер у забыццё
След нашай стомленай пірогі
Танцуем танга свайго лёсу
Не ведаем наступных па
І просім Бога і выносім
І просім часу ў жыцця...



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

У кожным сэрцы і душы
Ёсць колеры сваёй вясёлкі
І тэрыторыі любві
І летуценняў светлых зоркі.
А адваротны бок луны
Незведанным сваім сіяннем
Дае нам шлях. І крочым мы
І ганарымся мы прызнаннем
Сумленным быць з самім сабой
І нотаў не глушыць звучанне
І не фальшывіць у песні той
А верыць у сілу пакаяння...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Люблю вясну за пах і колер
За першы малахітавы лісток
За ўсё, што не забуду я ніколі
І за бярозавы пьянлівы сок
Дзе промень сонечны пяшчотай абдымае
А дождж бурштынам рассыпае бусы
І сам не ведае, што прыгажосць такая
Узносіць нашы мары ў нябёсы
І нешта таямнічае збываецца
І верыць хочацца ў мір у свеце
Дзе справы добрыя яднаюцца
Разносіць вецер іх суквецці.
І дзесьці ўздымаецца падснежнік



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

І ціха цалуе ліпень раніцай кветкі лісток
Расою -слязінкай даруе мінулага дня глыток. І сціпла шаўковыя ніткі пляце працавіты павук
Нібы для гісторыі світкі
Звівае суквеццямі рук
А ліпеньскі водар паветра
Прыгожа наліты ў бакал
Дапоўнены сонейка светам
І прапанаваны нам
Паштоўкай адпраўлены птушак такі зухаваты напеў І нешта спявае на вушка. Дажджа брыльянцісты спеў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вось і восень... Пажухлае лісце
Брыльянцістыя кроплі дажджу
Мы , здаецца, не знойдзем выйсце
Каб вярнуць маладосці вясну
Я ўпэўнена, любы, дарога
Яшчэ доўгая ў нашым жыцці
Мы ўдзячым сусвет і Бога!
Вельмі важна яшчэ прайсці...
Божа! Ласка твая суцешыць
Час наш разам.Даруй за ўсё.
А мы будзем любіць і верыць
І цаніць гэта наша жыццё
Вось і восень... Яна і ў сэрцы..
Усміхаемся тварам дзяцей



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вось так жыццё, як гэты ліст
Прайшоў усё: вясну і лета
Я папрашу яшчэ на біс
У час, дзе яшчэ болей света.
У сон, калі зялёным быў
І сок трымаўся на галінах
І смутак дожджык летні змыў
У завеі з пухам тапаліным
Вось так жыццё, як лістапад
Стараецца ўсяляць надзею.
Што будзе май і будзе сад...
І цёпла будзе ў завею...



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Я акалічнасць апускаю
І веру ў дабрату людзей
Безлітаснаць забараняю
Сумленне слаўлю і надзею
Не зразумею я ніколі
Чаму патрэбна забіваць...
Падпарадкоўваць сваёй волі
Чачотку смерці выбіваць ..
Не зразумею... Выбачайце.
Мой генетычны код такі.
І чалавечнасць услаўляйце
Закон сусвету ёсць такі!
Садзіце кветкі ў сваім садзе
Шануйце гэты шар зямны
Шануйце мір.У душы, ў хаце



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чаго хацеў я ад жыцця?
Луны і сонца небыцця
Каханых побач і родных
І ўсмешак ціхіх, дарагіх.
Чаго хачу ад восені
Вяршыні дрэў у проседзі
Тваіх лістоў гісторыі
Што ветрам боль зашторылі
Чаго хачу я ад сусвету
Мінулым сталі каб ракеты
І нараджаліся каб дзеці
Каб Мір застаўся на планеце



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Зразумею жыццё. Зразумею
Забяруць мяне дні ў завею
Усміхнецца мне верасень хутка
І пакліча памяць ціхутка
Памаўчым разам з ёй у абдымку
Мабыць выправім нават памылку
І раскажам, што вельмі сумуем
І што нешта яшчэ пабудуем
Забярэм мы бяду былую
І вачэй родных погляд цалуем...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Працяг жыцця, працяг дарогі
І пачуццям няма канца
Кахання, міра. перамогі
Пачатак цыкла з небыцця.
І па спіралі, як па хвалям
Ўсё мае свой кругаварот
Адам і Ева. Споведзь марам.
І акалічнасць новых нот



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Лістапад нам гаворыць, чакайце,
Заварыце гарбату з шыпшыны
І сяброў дарагіх сустракайце
І шануйце гаворак хвіліны
І за шыбай хай дождж і вецер
У каўнерык хаваюцца людзі
Захаваць мір ў душы, паверце,
І сусвет нам ўдзячыць будзе



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я спяшацца не буду, зіма...
Ты даруй. Не хачу спяшацца.
Я ў мяцелі тваёй немаўля
Так няўхільна хачу застацца.
І здаецца, штогод мая
Мара, і неверагодная казка
Дапамагае нам жыць удвая
І пяшчотаю будзе і ласкай.
Я спяшацца не буду, зіма
Я люблю тваю ціхую сцюжу
Я з табою, нібы немаўля
Верыць, жыць і надзеяцца мушу.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

А сусвет стагнаў і міру
На зямлі прасіў
Чалавека творцу
Дзеля ўсіх сіл!
Традыцыйна часу,
Даў сусвет усім нам
Выправіць сам насам
Усім памылкі даў.
Сколькі яшчэ знішчыць
Хат і лёсаў усіх ?
І хвілін апошніх,
сколькі яшчэ быць?
А сусвет дасць шанец...
А Сусвет, як Бог..
Як дзіця, як агнец
Нам ён дапамог...
Толькі плачуць дзесьці
Дзеці , маці і ...
Божа, дай на свеце
Міру!!!!! Без вайны....



Сярэдняя: 5 (1 голас)

І хто там грае так заўзята?
Чакае новы, дваццаць пяты?
І Херувімаў спеў ільецца
І сэрца міласцю нап'ецца
І поўніцца жаданняў келіх
Імкненняў светлых і такіх,
Якія Мір даруюць людзям..
Мы верым, усе добра будзе!
І хтосьці спеў Анёлаў чуе...
А хтосьці і масты будуе...
Далоні сціснуўшы на шчасце
І палатно кахання прасці
Ён з верай будзе і надзеяй
І з Навагодняю падзеяй.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

А Каляда грыміць званамі
Рыхтуе мір да таінства
І верым мы, што будзе з намі
Той веры рытм і мова!
Штогод у дзень пачатку,
У дзень святых радзінаў
Мір лепшым будзе з ранку
І збудзецца,што пажадаў.
А Каляда складае гімны
Сын Божы нараджаецца
І кожнаму нам шанс даны
І казка не канчаецца



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я прытварыўся дылятантам
Нібы прыкрыўся лёсу грантам.
Нібы няведамая сіла
Мяне ціхенька так насіла.
Калі жыцця не чуў я паха
Мне бачылася чарапаха,
Якая нібы наяву
Трымала на сабе зямлю.
Калі дае апошні шанец
Падумаць, можа гэты танец,
Дзе адкрываецца дарога
Не шмат прашу я. І нямнога..
А толькі стацца чалавекам
І ўзнясьцісь над сваім векам
І ведаць, што змывае час



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я бачу шмат у людзях Белага
Шаную Мір і Смак жыцця
І ведаю, ля свайго берага
Любоў, пяшчота, як дзіця.
І для ўсяго ёсць экваторыя
Як струны нервы -правады
І майго шчасця тэрыторыя.
А там Любоў, Пяшчота, Мы ...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я маладзейшым ужо не буду
Змывае час мае гады
Я прыгадаю, не забуду
Хвіліны шчасця ў душы.
І крытыка маёй няўдачы
Цяпер не мае сілы той
У Сучасным свеце і не значыць
Памылкі забяру з сабой
Удачы, ведаю, у дарозе
Дарылі веру і спакой
Ах, як я марыў у гэтым годзе
Шчаслівым самым быць з табой!
Дарыць табе сваю пяшчоту
Не траціць свой бягучы час
І дай, жыццё, яшчэ мне квоту



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У прыроднай спадчыны
Міласэрнасць матчына
Белай ніццю вышыта
І дажджамі вымыта.
Як маланка хуткая
Як зара ціхуткая.
У беларускай спадчыне
Ёсць усмешка матчына
Жыцця вымярэнні
Нясуць ператварэнні
Малюе лёс рысунак
Мяняя накірунак.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты зямля мая, родная, мілая
Незвычайная ты прыгажосць
Захапляеш мяне сваёй сілаю
Бы даруеш чароўнае штось
Мовай роднай жыццё ўпрыгожыла
Толькі знічкай зусім не знікай
І надзею на лепшае нам дала
Прабачай нам ... І сілы дай



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Малюем мы сваё жыццё
Выводзім фарбы лёсу, часу.
Маленькім крокам і бягом
Пускаемся ў віхры плясу.
Вясёлкай піша нам жыццё
Хвіліны і часы дарогі
І гоніць вецер у забыццё
След нашай стомленай пірогі
Танцуем танга свайго лёсу
Не ведаем наступных па
І просім Бога і выносім
І просім часу ў жыцця...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У кожным сэрцы і душы
Ёсць колеры сваёй вясёлкі
І тэрыторыі любві
І летуценняў светлых зоркі.
А адваротны бок луны
Незведанным сваім сіяннем
Дае нам шлях. І крочым мы
І ганарымся мы прызнаннем
Сумленным быць з самім сабой
І нотаў не глушыць звучанне
І не фальшывіць у песні той
А верыць у сілу пакаяння...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Люблю вясну за пах і колер
За першы малахітавы лісток
За ўсё, што не забуду я ніколі
І за бярозавы пьянлівы сок
Дзе промень сонечны пяшчотай абдымае
А дождж бурштынам рассыпае бусы
І сам не ведае, што прыгажосць такая
Узносіць нашы мары ў нябёсы
І нешта таямнічае збываецца
І верыць хочацца ў мір у свеце
Дзе справы добрыя яднаюцца
Разносіць вецер іх суквецці.
І дзесьці ўздымаецца падснежнік



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Усіх земля змясціць не можа.

У небе тысячы ракет.

Я пачынаю падарожжа

ў край за трыДзевяць планет.

Дзе іншыя зоркі і сцягі.

Жыцця не спыняе змрок.

Графіці, Мадыльяні!

Уецца шчасця празрысты дымок.

Я гляджу на сузор’і,
і мроя адбiваецца ў цёмным шкле.
Пах свабоды і сіняга мора
сапраýды падабаецца мне.

Немагчымае ўсё магчыма.
Нескладана жыць як у сне.



Яшчэ не ацэнена

Вачамі відаць канец калідора.
Два метры да волі, і скончыцца гора.
Крок… і паветра кранецца да шчок.
Ветліва пстрыкне адкрыты замок.

Прастора, што ціснула, зараз бязмежна.
Шэпча: “Ты вольны… Жыві незалежна!”
Сонца па скуры пяшчотай сцякае.
Яшчэ адзін крок. Больш нiхто не трымае.

Цела дрыжыць… Унутры неспакой…
Я выбраўся з цемры і зноў стаў сабой.
Вецер ласкава кранае за плечы,



Яшчэ не ацэнена

Шыпелі закаханыя каты.
Я не заўважыў iх нядобрыя намеры.
I страціў веру ў сяброўства назаўжды.
Бо раніцай наклалі мне пад дзверы.

Схавалі сорам за пухнатыя хвасты.
Прыстойнасці паблыталі памеры?
Учынак той - вар'яцтва сапраўды.
Трапа вайны, сякера, лук і стрэлы.



Яшчэ не ацэнена

Едуць казачныя сані,
А ў вазку - дзядок з вусамі,
З доўгай белай барадой,
Ды з дзяўчынай маладой.
У канцы саней - куфэрак,
Поўны цацкаў і цукерак.
Хто падкажа з вас мне першы,
Як завуць дзядулю з верша? (Дзед Мароз)



Яшчэ не ацэнена

Хто падкі да сенсацый і падзей,
Да лёгкага дзяшовага піяру,
Пераступае часта праз людзей
І любіць шкадаваць часцей ахвяру.



Яшчэ не ацэнена

А вось і май доўгачаканы!
Залоціць сонца небакрай,
Усход на золаку рахманы,
Здалёк вітае:"Сустракай!"

Вясна тут зараз - гаспадыня,
Птушыным граем будзіць гай.
Звілі зараначкі ў каліне
Гняздо. Яго ты не чапай!

Гараць, як полымя, цюльпаны.
Разносіць пах духмяны бэз.
Пад гукі сціплыя баяна
Прыціх пад песнямі прагрэс.

Гучыць "Кацюша" і «Зямлянка»...
Гады крыляюць праз вякі



Яшчэ не ацэнена

Жэня Філіпчык

Не так даўно ў вайнушку з сябрукамі
Гуляў за вёскай Жэнька дапазна.
Як ведаў, што яна не за гарамі,
Ды не гульня, сапраўдная вайна…

Было яму тады гадкоў пятнаццаць,
Ён камсамольцам скочыў сёмы клас…
А лецейка?! - Гуляць, не нагуляцца!
Але ж не да яго. Ваенны час…

Уразіла, што ўбачыў ён за вёскай,
На трэці, ці чацвёрты дзень вайны,



Яшчэ не ацэнена

(Пра роднае слова)

О, колькі шчырых слоў пра мову
З народных вуснаў прагучала!
Цябе! Твая Вялікасць слова!
На трон зямля каранавала!

Спакон вякоў крылом бусліным
Цябе да сэрцайка туліла
Матуля родная, Айчына,
І “ Толькі будзь!” сусвет маліла...

Цябе сыны ўслаўлялі, дочкі,
З табой сыходзілі ў святлістасць,
Плялі вянкі купальскай ночкай
І бласлаўлялі тваю літасць...



Яшчэ не ацэнена

Першы летні месяц - чэрвень -
Лета ранняга пара!
На канікулы паедзе
Да бабулек дзетвара!

Вабіць лес духмянай смолкай!
Зеляняць вакол палі,
Каляровая вясёлка
Рукі цягне да зямлі!

Зацвілі валошкі ў жыце
І рамонкі ля дарог…
Сонца песціцца ў блакіце,
Грэе промнямі мурог.

Вераб’і шчабечуць звонка,
Па галінках - скок ды скок.
На слупе сядзіць сарока,
Грэе чорна-белы бок.



Яшчэ не ацэнена

Прывітанне! Мой лясок!
Сосны і ядлоўцы!
Ваш прыемны галасок
Гладзіць па галоўцы.

І асінкі з мноствам рук
Мой прыход вітаюць.
Лес - найлепшы мой сябрук! -
Усе ад гэтым знаюць.

Прыбярог ты для гасцей
Ягадкі, грыбочкі...
Шапаціш: "Прыходь часцей!
Адпачні ў лясочку!"

Людзі едуць і ідуць
Да цябе, мой дружа,
Каб твой водар удыхнуць,
Каб душой падужаць.

Я таксама не міну,



Яшчэ не ацэнена

Верш для дзетак

Пад дахам казачнай зімы
Заўжды знаходзім цуды мы.
Дамы і хаты ў шапках белых
І далеч хтось памазаў мелам.

Рака - у вербах і ракітах,
Бы сургучом, лядком спавіта,
А па сцяжынках і палетках
Віхура змей пускае леткіх.

Катамі ўлегліся ля плоту
З сняжку рахманыя сумёты.
Іх яшчэ ўчора не было,
А сёння ўсё ў катках сяло!

А лес які зімой прыгожы!



Яшчэ не ацэнена

Верш для дзетак

Пад дахам казачнай зімы
Заўжды знаходзім цуды мы.
Дамы і хаты ў шапках белых
І далеч хтось памазаў мелам.

Рака - у вербах і ракітах,
Бы сургучом, лядком спавіта,
А па сцяжынках і палетках
Віхура змей пускае леткіх.

Катамі ўлегліся ля плоту
З сняжку рахманыя сумёты.
Іх яшчэ ўчора не было,
А сёння ўсё ў катках сяло!

А лес які зімой прыгожы!



Яшчэ не ацэнена

Апошнія дзянькі
Губляе лістапад.
Бярозкі за окном
Пад ветрыкам хінуцца.
А рэдзенькі сняжок
Засыпаў пер’ем сад,
Бо рад дапамагчы
Садку перапрануцца.

Вось-вось ужо засне
Пад прыцемкамі рунь
І злучыць далеч змрок
З размытым небасхілам.
Не выпусціць стралы
З кудлатых хмар Пярун
І распраўляе сум
Перад палётам крылы.

І думкі ў галаве,
То дрэмлюць, то паўзуць,



Яшчэ не ацэнена

Снегу ў зімачкі багата!
Пасвятлела раптам хата.
Першы снег бялюткі, свежы -
На дамах, кустах, адзежы.

Снег на елачках, таполях…
Засняжыла наваколле!
Казку зімачка стварыла,
Шэрань дрэўцам падарыла.

Снег паблісквае на сонцы.
Снегіры, як два чырвонцы,
Рупна ягадкі з галінкі
Абіраюць у рабінкі.

А сінічкі - «цінь» ды «цінь»,
Нас вітаюць: «Добры дзень!»
Непаседам-вераб’ям



Яшчэ не ацэнена

Людзі Хатыні! Дзеці Хатыні!
Памяць у сэрцах пра вас не загіне.
Боль ваш і крыкі гучаць праз стагоддзе.
Смутак вялікі блукае ў народзе.

Моўчкі глядзяць пачарнелыя пліты.
Коміны з печаў слязамі заліты.
Рэжуць паветра набатам званіцы
Вёскі без хатаў і без аканіцаў.

Весак такіх на зямлі маёй многа!
Ціхіх, пустых, без святла і парога,
Зажыва спаленых хеўрай варожай,



Яшчэ не ацэнена

Пахне ў жніўні вёска
Зернем, караваем.
Сумным адгалоскам
Водар далятае,
З ноткамі дзяцінства,
З песняй маладосці,
Дзе гады прабеглі,
Дзе чакалі ў госці…

Шчырасць рассявала
Сонейка палеткам.
Жыта прыпявала:
- Прыязджайце дзеткі,
Да свайго парогу
Ды да роднай нівы,
Дзе сваю дарогу
Пачынаў шчаслівы!

За ракой, ля гаю -
Сполахі - зарніцы
Ў хованкі гуляюць
Над ляском Крыніцы.



Яшчэ не ацэнена

Гроначкі рабіна з сумам апусціла.
Снегам замятае родная сяло…
Як жа не хапае мне цябе, мой мілы,
Краю, дзе маленства сцежачкай прайшло!

Ранішнікі ў школцы, ёлка, падарункі,
Вершыкі чытала з сэнсам дзетвара,
Карагод з снягуркай, свята і ласункі…
Дзе ж майго Раства ты снежная пара?

Радыё спявала з ранку Гімн краіны,
Чайнік са свісцёлкам на пліце пыхцеў,



Яшчэ не ацэнена

(Гумар)

Расквітнела нібы кветка
Маня, Галіна суседка.
Да цырульніка схадзіла,
Стрыжку модную зрабіла.

Бровы чорным падвяла,
Вейкі, быццам з памяла.
Па сяле ідзе, смяецца…
Прыгажэй няма, здаецца!

- Што з ёй здарылася, Зіна?
Можа выйграла машыну? -
Запытала Галя ў цёткі,
Што цягала ў хлеў калодкі.

- Я не ведаю, Галіна!
Не пускай дарэмна сліну. -
Адказала цётка Зіна.



Яшчэ не ацэнена

Каляровы мой сон і бяссонніца,
Маладосць, дзе вяночкі плялі.
Ты - мая дарагая ваколіца -
Частка роднай мне маці - зямлі!

Ружавее ўсход марай дзявочаю,
Што люляла мой гай малады.
Па жыцці, дзе лятала і крочыла
Праз нягоду і шчасця гады.

Прабягуся вачамі па вуліцы,
Тут знаёмы мне кожны жыхар,
Дзве рабінка да вішанькі туляцца,
І цалуе паветра абшар.

Салаўямі сады заліваюцца,



Яшчэ не ацэнена

Зноў за вокнамі лятае
Птушка белая - зіма.
Вулкі снегам замятае,
Дахі беліць на дамах.

Хмаркі ватныя камечыць,
То марозіць, то гудзе,
То задзьме агонь у печы,
То зайграе на дудзе.

Ноччу воўкам заскавыча,
Нават можа заспяваць,
Калыханкай лес калыша,
Калі час настане спаць.

А, як выляціць у поле
З кратаў шэрае смугі,
Налятаецца даволі
На мятле Бабы- Ягі!



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Дакучлівая думка i крок у левы бок.
Салодкага ласунка паспрабаваць не змог.
Мілая страшылка. Паўзмрок і цяжкі рок.
Вопыт ці памылка? Не ўздоўж, а папярок.
Сяброўкі размалёўкі. На вейках пыл дарог.
Стромкія пагоркі. З трускаўкамi пірог.
Усё жыццё змагаўся расшпіліць ланцужок.
Сышоў, не развітаўся. Амаль што перамог.
Склалася мазаіка. Ад лёсу не ўцёк.
З каханай у вальгале папівае сок.



Яшчэ не ацэнена

На дне чужога мора
даўно ляжыць каўчэг.
Ператварыўся ў сорам
схаваны ад вачэй.

Цягучае чаканне,
ні гонару ні сіл.
Забараніў каханне
жахлівы кракадзіл.

Калючыя каралы
злуюцца на гольфстрым.
Прадажныя русалы
асквернiлi Крым.

Хутчэй бы тое лета!
Спрыяльны рух планет
I ў ранішнiх газетах
за кратамі партрэт.

*асквернiлi = апаганілі



Яшчэ не ацэнена

Бацькоўская хата, бацькоўская хата!
Гляджу я на вокны твае вінавата.
Шапчу: «Прывітанне!» драўляненькай браме
І - боль, нібы, сэрца праткнулі нажамі.

Усё тут жывое, а сум з цішынёю
Агортвае постаць маю з галавою,
Ляцяць успаміны, як з выраю птушкі,
Дзе - тата, матуля, сынок і дачушкі.

Бацькоўская хата, бацькоўская хата!
Калісьці жылі тут матуля і тата,



Яшчэ не ацэнена

Як пахне рапс! Такога паху
Вы не адчуеце нідзе!
Нябачны госць, падобны птаху…
Так Беларусь мая цвіце!

Мядовы водар пьюць нябёсы
Лясы, пагоркі, і абшар…
Як у часы, дзе бацька босы
Лятаў за думкамі да мар.

Як пахне рапс! Жаўцяць прасторы!
Бзыкочуць пчолкі - свята ў іх!
І я плыву па жоўтым моры,
Няктару выпіўшы келіх.

Смяецца сонейка, аблокі
Таксама водар гэты пьюць,



Яшчэ не ацэнена

Васількі - ля пшаніцы,
Васількі - ля ячменю.
Іх насенне раскідаў
Хтосьці зверху са жмені.

Яны колер свой сіні
Пазбіралі з Сусвету,
З рэк, азёрнае плыні,
Сметанковага лета.

Іх жытнёвае поле
На арэлях гайдала.
Сонца летнім прыволлем
З вышыні іх вітала.

Васількі называюць
Беларусы валошкай.
З іх вяночкі пускаюць
Плыць купалаўскай ночкай.

Яны з лёсам зрасліся



Яшчэ не ацэнена

Зэльвеншчыне

Край мой сінявокі! Родныя мясціны!
Елачкі на ўзлеску, сырамятны пах.
Вецярок лагодны гойдае прасціны
Жыта і пшаніцы…Як прыгожа! Ах!

Не акінуць вокам велічы прастораў!
Сцежачка да лесу ўецца ланцужком,
Сонейка гуляе ў хованкі з чаборам,
Хутка з чорнай хмары грымне басам гром.

Бор да боку туліць малады сасоннік,
Дождж вось-вось пачнецца, змые лета пыл,



Яшчэ не ацэнена

Зэльвеншчыне

Край мой сінявокі! Родныя мясціны!
Елачкі на ўзлеску, сырамятны пах.
Вецярок лагодны гойдае прасціны
Жыта і пшаніцы…Як прыгожа! Ах!

Не акінуць вокам велічы прастораў!
Сцежачка да лесу ўецца ланцужком,
Сонейка гуляе ў хованкі з чаборам,
Хутка з чорнай хмары грымне басам гром.

Бор да боку туліць малады сасоннік,
Дождж вось-вось пачнецца, змые лета пыл,



Яшчэ не ацэнена

Хата родненькая, кветкі,
А на лавачцы - бацькі.
І ласкавы голас: «Дзеткі!»
Позір мамы трапяткі…

І, хвалюючыся, тата
Са шчакі змахнуў слязу
(зрок падводзіць, не багата
бачыць летнюю красу)

А калісьці быў, як сокал,
Прыгажэйшы, чым Дэлон.
У сацспаборніцтвах высока
Ён лятаў працаўніком.

Час ідзе, бацькі старэюць,
Ліпа - стрэхаю ў двары,
Ля калодзежа - балея



Яшчэ не ацэнена

- А ці ведаеш ты, што такое вайна?
- Я таксама не ведаю, дружа!
Только помню бабульку, якая адна
Пяць дзяцей падымала без мужа.

Тая бабка была маці мамы маёй.
Мужа-бацьку на фронце забілі,
І жыццё ёй цягнуць давялося адной
За дваіх - Васіля і Марылю.

А ці ведаеш ты, як дачушкі праз плач
Бацьку клікалі, верачы ў цуды,
Як трывожна крычаў сярод ночы крумкач,
Наганяючы страху пакуты?



Яшчэ не ацэнена

Дзеткам

Мы жывем у Беларусі!
Побач з намі сябрукі -
Мішы, Пеці і Марусі -
Землякі і сваякі…
Ёсць прыгожая ў нас мова -
Беларуская, свая!
Беражы абавязкова!
З ёй народ мы і сям’я.



Яшчэ не ацэнена

Дзеткам

Што такое час жніва?
Хлеб у вёсцы - галава!
А каб ён на стол папаў
Трэба, каб хтось жыта зжаў,
Каласы абмалаціў,
Звёз на ток ды пасушыў,
Каб муку змалоў з зярняткаў,
Замясіў і спёк нам гладкі
Ды пахучы каравай...
Хлеб яго ты называй!
З ім, браток, заўжды ямчэй!
Падрасцеш і ты хутчэй,
Калі хлеба ёсць кавалак,
Да яго цыбуля, сала...
Нашы продкі з ім дужэлі,



Яшчэ не ацэнена

Дзеткам

Што такое час жніва?
Хлеб у вёсцы - галава!
А каб ён на стол папаў
Трэба, каб хтось жыта зжаў,
Каласы абмалаціў,
Звёз на ток ды пасушыў,
Каб муку змалоў з зярняткаў,
Замясіў і спёк нам гладкі
Ды пахучы каравай...
Хлеб яго ты называй!
З ім, браток, заўжды ямчэй!
Падрасцеш і ты хутчэй,
Калі хлеба ёсць кавалак,
Да яго цыбуля, сала...
Нашы продкі з ім дужэлі,



Яшчэ не ацэнена

(байка)
Дзед на сайт знаёмств папаў-
Вось дык і палітра!
І не думаў, не чакаў,
(Усміхнуўся хітра)
Што такое цуда ёсць -
Прапановы «кавы»…
І, што ён жаданы госць
У прыгожай Павы.
У люстэрка паглядзеў,
Згладзіў валасіны,
Зыркнуў позіркам, як леў:
- Вось дык і часіны!
Піша Паве смс,
Добра, што не бачна,
Яго выдуманы фэйс
Так махлюе смачна.
Ён на картачцы чужой -
Хлопец зухаваты



Яшчэ не ацэнена

Я зноў прыйшла да той вясны,
Дзе так даўно рунелі ўсходы,
Дзе вільгаць свежай баразны
Прымала ў жмені жыта роды,

Дзе беразняк аплакваў век
Лязом падкошанай бярозкі,
Дзе з кожнай хаткі чалавек
Журчэў крынічкай рэчкі-вёскі.

Я зноў прыйшла, куды здаўна
Мяне вяла сцяжынка лёсу,
Да скірдаў тых, што ля гумна
Складалі з сушаных пакосаў,

Да тых квяцістых рушнікоў,



Яшчэ не ацэнена

Радзіме

На пачатку сяла,
Дзе бяроза расла,
А з палеткаў шумела пшаніца,
Пад напеў салаўя
Нарадзілася я,
У кутку, што з дзяцінства мне сніцца.

Там хлявы да хацінаў
Туліліся ў дождж,
А над гаем цвілі бліскавіцы,
Там абапал дарог
Рос рамонак і хвошч
І лясок называлі «Крыніцы».

Там Зяльвянка рака
Між ракітаў цякла,
Торф капалі - якое багацце!
Там дзяўчынкаю я,



Сярэдняя: 3.7 (45 галасоў)

Неяк раз у водпуск летам
Зяць прыехаў да суседа.
Скончыў тры ён інстытуты,
Меў пузенік трошкі ўздуты,
На пасадзе кіраваў…
Кім і дзе? - Нам не казаў.
А сусед зяцьком хваліўся
(З яго ж Маняй ажаніўся!)
- Так умее усё рабіць,
Нават Марту падаіць!
Мартай звалася карова,
Пас яе пастух мясцовы.
Не давалася даіцца
Хлопцам, толькі маладзіцам.
Малака давала многа,
На мужчын круціла рогам.



Яшчэ не ацэнена

Усіх земля змясціць не можа.
У небе тысячы ракет.
Я пачынаю падарожжа
ў край за трыДзевяць планет.

Хай іншыя зоркі і сцягі,
ўлады не мае змрок.
Графіці, Мадыльяні!
Уецца шчасця празрысты дымок.

Сэрца цікае як гадзіннік.
Няпроста ствараць міражы.
Ты больш не глядач, а ўдзельнік.
І ў тэмпе медальным бяжыш.



Яшчэ не ацэнена

Мы маем страхі. Але ты..
з адвагай робіш, што павінна.
Неверагодная заўжды!
Цябе кахае ўся краіна!

Ты та, з каго ўсё пачалось.
Тваё імя ў кожным сэрцы.
Хістаецца вусаты лось.
Павінны хутка мы сустрэцца.



Сярэдняя: 4.3 (20 галасоў)

Зарастаюць у вёсцы дарогі,
Бо не ходзяць па іх болей ногі,
Бо не бегаюць ножкі малыя…
Былі родныя — сталі чужыя.

Зарастаюць у вёсцы дарогі.
Заімшэлі ў хатах парогі.
…Цішыня наваколле люляе,
Вецер сум на галінках гайдае.



Яшчэ не ацэнена

Вялікія прыгоды з свабоды пачынаюцца.
Без ціску кветкі раніцай самі прачынаюцца.
Толькі вось ўрадам межы падабаюцца.
І там, дзе быў мой любы дом - чысціня і “задніца”.

Два гады на клопаты, здаецца, мы свабодныя…
Без маміных смаколiкаў трошачкі галодныя.
Працуем над праектамі, але пакуль бяздомныя.
Здаецца, мы шчаслівыя, і больше не памяркоуныя.



Яшчэ не ацэнена

З тваім каханнем да ўсяго
ӯсю прыгажосць зямную бачыш.
Твая бабуля з Пікасо
піла кальвадос няйначай.



Яшчэ не ацэнена

В ктору сам сэбэ взев залупыв

І мы гонім ліш гонды пыньків!
Ібо хулі шэ шчас мне рабіць.
От узяв собі пару сандаль
І влагав ва в, ха, пастк.

Мы ны вэльмы на злата ядкы.
Нам бы тількы якы барсучкы,
Шоб зробылы хотя бы-к пынькы,
Шо стоеть но в хлыві зь.

Бо прыпэр наконец-то Васыль
Всэ, шо скынув колыся в швагрів.
Ібо ж можня і кармы своі
Враз взвалыты другым.



Яшчэ не ацэнена

То вмыІш когось вжэ!

Слушаем Тарівердіева.
Слушаем Фрэнсіса Гойю.
Шоб оно гойіты раны Діева,
Шо во сыдыть но гондэ.

Шо шэ робы бо нам,
Еслі погода ходкая.
Еслі но сій гурочкы
Да кашку вкыдувай.

Есця в Москві колхознічкы,
Ох, да ядкыя пак!
Гондэ во тракторочкамы
Крэмнюв святых выкопалы.

Скажэ хтось надто прыткый:
Шо то ты, пан, шолотыш?!
Да мы іх зары во гынды во



Яшчэ не ацэнена

У лёсу на мяне разлік.
Ваш недавер мяне злуе.
Бо я абраны, я не жулік.
Я першы ў гэтай галіне.

Навошта вам мяне мяняць?
Няўжо цікава ўсё з спачатку?
Давайце лепш суіснаваць.
Забудзьце вашу кандыдатку!



Сярэдняя: 4 (24 галасоў)

Знікае сэкс і рок н рол.
Мы не гуляем больш у футбол.
Зачынен нават наш касцёл!
Стаіць міліцыя вакол.
Чаго ты, Саша, не сышоў?
Ты ж любіш сэкс і рок н рол.



Яшчэ не ацэнена

***
Укараніўся лук на матчынай зямлі.
Ў ста футрах дзед не адчувае рэчы.
Прасілі яго ў вочы: ухадзі.
Aле па добраму не сыдзе ён дарэчы.

Ён выдае сябе не за таго,
дзьме шчокі - сам жа пустазелле.
З такой культурай мы пазбавімся ўсяго,
калі не знойдзем ад яго прадухілення.



Яшчэ не ацэнена

Знікла ўсмешка на твары.
Вакол не празрысты блакіт.
Радзiма мая на вулкане.
Зваротны адлік бяжыт.

Цукровая вата у мінулым.
Нясмачная з крана вада.
Шалёная наменклатура.
Навошта вам тая вайна?



Яшчэ не ацэнена

Мая дзяржава лепшая.
Няма нічога лішняга.
Кіруюць людзі мужныя,
за кратамі няслушныя.

Прынёс я клятву вернасці
і вызначаю здраднікаў.
Усіх тых з апазіцыі
караць няма складанасцi.

У лютым дадуць прэмію.
Шкада, што кошты выраслі.
Агідная амерыка
“сюрпрызы за сюрпрызамi”.



Яшчэ не ацэнена

чаго толькі не пачуеш
праз прыгожанькія
прылады ў вушах
якія кожную раніцу
тарпедуюць паўсонны анклаў
на колах
пад назвай
«грамадскі транспарт»

ды што заўгодна
што толькі душа пажадае

і новыя тропы не сваёй мовы
і аркестр віхуроў
пазаземных галактык
і аб'ёмныя гукі
вакол галавы-носу-пальца
і сеанс
аўтаномна-сэнсарна-мерыдыянальнай рэакцыі

пачуеш
як лямантуе завуголле
вялікага горада



Яшчэ не ацэнена

тугі гарсэт працоўнага дня
і ноччу
не адпускае яе

ён падкрадаецца да ложка
на дыбачках даўгіх матузоў
ублытваецца
ў раскудлачаныя яе валасы
пасамкамі месяцовых думак
фастрыгаю дзённых размоў

уплятаецца
ў стужкі сноў
у перавязь сцішаных эмоцый
абрыўкамі гоману
электрычнага павуцення
і вяжа
вяжа
вузлы-вузельчыкі
каб не спазнілася яна
а палове на шостую
зацягнуць яго
зноўку



Яшчэ не ацэнена

Плябей улады ў стократ
любей, чым арыстакрат.



Яшчэ не ацэнена

The Sound of Silence (Гук цішыні) - Simon and Garfunkel

Здароў, цемра, сябра мой!
Хачу пагаманіць з табой.
Прадчуванне, што ты ідзеш
І насенне сваё нясеш,
Пакідая яго ў межах маіх сноў
рэштай слоў
Бы гук у цішы.

У трывозе сваіх сноў
Я адзін заўжды ішоў.
Цесных вулак маркотны гук,
У зіхценні ліхтарняў брук,



Яшчэ не ацэнена

Толькі я падыйду да граніцы,
Сэрцу лёгка, віруе душа.
Духмяны водар паветра і чысты,
Як сама мая маці зямля.

На вялізных блакітных прасторах,
Нібы у хвалях расце даўгунец.
І ледзь чутны ўлоўлены шорах,
Выдае свой бубеньчык- званец.

Каласы збажыны роднай нівы,
З васількамі як вочы мае.
Прытулюся да роднай Радзімы,
Як матуля туліла мяне.

Большай радасці не адчуваю,



Яшчэ не ацэнена

Не толькі калі баран ты,
твой шлях - у калабаранты.



Яшчэ не ацэнена

Курлыкаюць у вышыннях журавы,
Спяшаюцца ў далёкую дарогу.
Яе падкажуць ім знаёмыя вятры,
І ў спадарожы мабыць дапамогуць.

Ля мохавых збіраюцца балот,
Важак сваю ахоўвывае стаю.
Нялёгкі іх чакае пералёт,
Таму курлычуць гучна са слязамі.

Жыве легенда ў памяці славян,
Калі іх прашчуры пакутвалі ад набегаў.
Іх захапіць рашыў татарскі хан,
І знішчыць гордых хлебаробаў.



Яшчэ не ацэнена

Сяджу паніклы галавою,
Дзе думкі ў вышыні ляцяць.
Чаго - чаго, але настрою,
У гэтый час мне не відаць.

Калі я быў такі як дзеці,
Ўсё ляцела між вушэй.
І слухаць шэпт Бацькоў навукі,
Нібыта бачыць міражэй.

І вось з'явіўся час адплаты,
Дзеці паўсталі на крыло...
Гляджу, што сам я вінаваты.
І ад душы ўсё адлягло...



Яшчэ не ацэнена

На парэштках разбуранай хаты,
На цагліне старэнькае печы
Сядзіць ціxa маленькі, кудлаты
Дамавік. I глядзіць у пустэчу.
Не варушыцца ён і не плача,
Ён тут жыý ужо больш за стагоддзе:
Сон адказна ахоýваý дзіцячы,
Страxі розных гатункаý адводзіý.
Дамавік да вясны рыхтаваýся:
На акне выгадоýваý цыбулю,
Каля печы ýвесь дзень прыбіраýся,
Прасаваý веснавую кашулю.
Ён прачнуýся ад выбухаý страшных,



Яшчэ не ацэнена

Цябе кахаю я вышэй за зоры,
Мацней за моры, што руйнуюць горы,
Пяшчотней за вясновы цёплы дзень.
І тое – словы, але поўны я надзей,
Што іх не толькі сэнс, а сэрцам адчуванне
з тваёй душою й розумам ва ўнісон і грае, і спявае.
І я малю жыцця майму к табе каханню,
на імгненне большага за час неспадзявання,
як вечнасць ахіне бясконцы цень.



Яшчэ не ацэнена

Калі ўжо ўсё зробішь,
Калі супакоі...
То цені з зацення...
Прыйдуць за табой.

Ня трэба змагацца...
З тым лёсам як жыў,
А трэба аддацца...
Ў цянях супраціў...



Яшчэ не ацэнена

Ужо ў Свеце неспакой,
Калі хаўрус, вайною дыша.
Трымай адвагу Беларус...
Вайна нам, усё не спіша.

Узглянь на неба, на зямлю -
Яна яшчэ жывая,
А тутка побач за мяжой -
Амаль усё палае...

Нашто Краіну нам паліць?
Сваю, альбо чужую...
Няўжо з павагай нельга жыць?
Зямлю ня мець другую...

03.07.2022г



Яшчэ не ацэнена

Жыццё - то капрыз, то сюрпрыз. Сумненняў - гадзіны, імгненні - на біс. Хтось геній учора, а сёння абрыс, накрэйданы белым скрозь цела, што ўніз зляцела з Эльбрусавых шпіляў, як прыз для тых, хто за спінай яго йшоў, як ліс.



Яшчэ не ацэнена

У час мяцежны, пераломны,
Калі ў хлусні са злом хаўрус,
Аддана, шчыра і нястомна
Малюся я за Беларусь.

За Беларусь, дзе кожны трэці
Ахвярай быў у час вайны,
Дзе ваявалі нават дзеці,
Сівелі, быццам палыны.

За Беларусь, дзе хлеб надзённы
Нялёгкай працаю даецца,
Дзе сейбіт кожнаю вясною
На ўсходы зноўку спадзяецца.

За Беларусь, адкуль у вырай,
Буслы самотна адлятаюць,



Яшчэ не ацэнена

***
Я цябе, мой сынок, прыгарну,
Прыкажу (папрашу як крывінкі):
- Ты не пойдзеш, сынок, на вайну!
Не, не зробіш ліхое памылкі!

Ты не будзеш забойцам, крый Бог,
І не станешся мясам арматным.
Не вучыла цябе, далібог,
Каб ты рушыў са зброяй на брата.

Кожны дзень ўсіх святых я малю,
(Я з малітвы свой дзень зачынаю),
Каб не йшоў мой сынок на вайну,
Я цябе, Божа мой, заклінаю!



Яшчэ не ацэнена

Гуляла зранку сонца-конь,
Расквечвала нябёсы.
Па грыве, нібыта агонь,
Сцякалі іскры-росы.

Свяціліся яны наўздзіў
У травах і ў кветках,
А з ночы квет чароўны цвіў
У вогненных падсветках.

Рука цягнулася к яму,
Каб выдзеці з карэннем.
Валодаць скарбам аднаму
Было амаль трызненнем.

Да шчасця быў мо толькі крок
Ці нейкае імгненне,
Ды вось мільгнуў прывід здалёк–
І знікла азарэнне.



Яшчэ не ацэнена

Калі ўжо і нагнём сябра,
дык толькі для яго ж дабра.



Яшчэ не ацэнена

Што Радзімай клічам мы?
Нашы вуліцы, дамы,
шапаценне ліпаў улетку,
стогн завей сярод зімы.

Нашы нівы, сенажаці
як Радзімай не назваці?
Як аб родненькай старонцы
песні ў святы не спяваці?

Беларусь - наша Радзіма,
і на ўвесь яе прасцяг
Хай лунае наш адзіны
бел-чырвона-белы сцяг!



Яшчэ не ацэнена

Ад цябе мілагучная мова - сіпення праклёнам,
у якім і звычайныя словы - атрута хлусні.
Ты аднойчы сказаў, што тут часам не да законаў.
І за здзек над народам згарыш у пякельным агні.

Ты хацеў так застацца ў памяці добранькім Бацькам,
ажно перастараўся, паўсюль нарабіўшы сірот.
Тут жалобныя фота стаяць не ў адной ужо хаце.
Табе слёз нашых дзетак, павер, не даруе народ.



Яшчэ не ацэнена

Гігін, Дзермант і Пятроўскі
бягуць напераганкі
на вакзал, бо на маскоўскі
хутка скончацца квіткі,
натоўп будзе ў файе,
тлум і вэрхал, штурханіна...
Пуцін жа зямлю дае,
вось такі ВВ гасцінны.
Нельга, нельга не паспець!
Бо пакінуць бакавыя
ля WC. Там едзь, не едзь,
а прыедзем ледзь жывыя.
Потым ва Уладзівасток
ехаць гэткім жа макарам.
За паездку згубім сок,
рады не дамо гектарам
нашай роднае зямлі,



Яшчэ не ацэнена

Шлях на радзіму зусім не цяжкі.
Рэчы пакуйце ў валізкі, мяшкі,
вяжыце ў транспартныя пакеты
і на святло "рускага свету"
ляціце, ляціце, нібы матылі.
На адну сёмую цвердзі Зямлі,
дзе балалайка, бярозкі, мядзведзі,
ракеты, хакей і газавы вентыль.
У краіну, з якою вы хочаце зліцца,
каторая ў марах вільготных вам сніцца.
Нашто сабе доўжыце беды, пакуты?
Ніхто не трымае, няма на вас путаў.



Яшчэ не ацэнена

Раз у Следчым камітэце
знайшлі геяў у кабінеце.
Не прайдуць! - міністр кажа -
АМАП кожнага павяжа!..

Разабраліся з геЯмі,
Разагналі ўсіх кіямі.
Раптам чуюць: дзесь на хаце
Слава ладзіць свінгер-паці.

Там гарэзяць, паляць, п'юць,
Усе бяруць і ўсім даюць.
Рота сувязі па ліку -
для надзейнасці паклікаць

трэба САХРа ўзвод ці два,
бо сумуе ўжо братва.
БТР і аўтазакі,
і службовыя сабакі



Яшчэ не ацэнена

Лепшыя з вершаў - ерэтыкі -
пойдуць на вогнішча з лёгкай рукі.
Горшыя - зноў у падручнікі трапяць,
каб вострым словам мозг школьніка драпаць.



Яшчэ не ацэнена

***
Чуй, салдат, плача ў полі жаўрук –
Ад нялюдскай нячуласці плача.
Бач, патрушчаны гнёзды і крук
Над парэшткамі ўецца – лядачы.

Чуй, салдат, праз цябе ж яго плач…
Ты – не кат?
Як так сталася?
Зрэшты,
Ты пайшоў на бяззбройных нахрап,
На шпіталі кіруеш ракеты.

Стой, салдат, не страляй, горкі лёс --
Ты рыхтуеш унукам нядолю!
Гэта ж брат твой, сястра, усур’ёз!



Яшчэ не ацэнена

Ўскрылі могілкі ля храма,
На сметнік чуць не адвязлі.
Але ня ў гэтым драма,
А ў тым, нябожчык не зудзі...

Калі касцёл тут будавалі,
Сваю капейку кожны нёс,
Каб прах яго, пад сцену клалі,
Жыццё пражыў, а тут ўваскрос...

Зямля святая ля касцёла,
Для мноства вернікаў туга.
Скласці ахвяру, што да дому,
Вядзе самотная нага...

Каб плітку класці...
На мейсцы захавання тых,



Яшчэ не ацэнена

Здзейснілася мара дзяцінства,
стаю на краі зямлі…
Так і ёсць: за беражком ‒
зорны россып у неабсяжнай прасторы,
там ‒ незямной чысціні святло,
да якога мы так імкнуліся патрапіць,
пэўна, далей ад хлусні дарослых.
«Краю зямлі не існуе»
сцвярджалі некаторыя з іх.

Цяпер я ведаю, яны не хлусілі.
Яны паўтаралі тое, чаму іх навучылі тыя,
хто іх навучыў
хлусіць.
Навучылі…



Яшчэ не ацэнена

Не ўсіх, кім вабяць тэлеэкраны,
хацелася б прыкладаць да раны.



Яшчэ не ацэнена

Бабулю Альбіну,
Ў начоўках цяглі...
Праз вёску па бруку,
Каб быў я ў міры...

Тут баба Ганна,
Лінула вады,
Каб я абходзіў,
Ў жыцці ўсе куты.

Тут вёска гуляла,
Вяселлем жыла...
Знайсці зараз гэта,
То жыць нездарма...



Яшчэ не ацэнена

Ён доўга блукае па Траецкай гары.
Шукае каханую.
Недзе за спінаю скаліцца Хлусаў мост ,
а тут, на сціхлай вуліцы,
залітай рассеяным святлом ліхтароў,
ён углядаецца наперад…
прыглядаецца да бруку…
Бліскучае каменне,
нібыта ільсняны кот,
дурэе,
ловіць кіпцюрамі
спалоханыя кроплі дажджу
і думае, што гэта жывыя істоткі.
Кроплі скачуць паўсюль:
па дахах, па адлівах,
каля ног.

…А калісьці



Яшчэ не ацэнена

Станькі тут Радзіма мая.
Адтуль Род матулі, адгэтуль і я.
У дзедавай хаце купалі мяне.
Прапаў ён без вестак у Святовай вайне.

Бабуля Браніслава трымала сям'ю,
Каб роднай дзяціне ня быцца у жуду.
Каб погляд на Свет, светлым вобразам быў...
Каб Татка не ў мроях, а разам тут жыў...



Яшчэ не ацэнена

Ён доўга блукае па Траецкай гары.
Шукае каханую.
Недзе за спінаю скаліцца Хлусаў мост ,
а тут, на сціхлай вуліцы,
залітай рассеяным святлом ліхтароў,
ён углядаецца наперад…
прыглядаецца да бруку…
Бліскучае каменне,
нібыта ільсняны кот,
дурэе,
ловіць кіпцюрамі
спалоханыя кроплі дажджу
і думае, што гэта жывыя істоткі.
Кроплі скачуць паўсюль:
па дахах, па адлівах,
каля ног.



Яшчэ не ацэнена

Паспяваючы
за ўпэўненым крокам Сучаснасці,
не спазніся
пачуць,
аб чым вядуць гутарку
цені жанок ля плятня,
пакуль яго спарахнелыя рэшткі
не аддалі на забыццё;

зачэрпнуць
чысты водбліск зорак,
пакуль калодзеж,
у якім пакідаюць яны на досвітку
прывітанне чалавеку,
не паспела атруціць
чалавечая паспешлівасць;

пакуль не прымусілі сціхнуць навуку



Яшчэ не ацэнена

Ёсць і такія, хто без ста грам
сябе здымае для Інстаграм.



Яшчэ не ацэнена

Год мінуў, як князёўна ў палоне.
І ня вызваліць хто яе…
А ці ёсьць на зямлі каханьне?
А ці рыцар на сьвеце ёсьць?!
«Ма-ма-ма-ма…» –
Дапамогі князёўна шукала.
«Князь чужы, не пазнаць!»
Выкуп коштам палаца
Давядзецца бацькам зьбіраць.
Казка новая пачалася
(Тая, першая, з сумным канцом!).
Раптам князь ажаніўся з другой.
І калі ён пасьпеў закахацца –
У няволі, пад грукат вайны,



Яшчэ не ацэнена

Начоўкі пустыя,
Ў вароўні стаяць.
Дзіўлюся малы я,
Чаму не абраць?

Дождж, як патоп,
З неба лье ўсё і лье...
На выган, за хлевам,
Акіян - Мора ўстае...

Бяру своі я човен,
І хутка туды.
Дзе мора ў мроях,
Ды бачна вады.

Кідаю пад бераг,
Па саднік бягу.
Бабуля хлеб спекла,
Стаіць ў куту...

А мо качаргу?
Знянацку азяць.
Бо мора ліхое,
Каб якар кідаць...

Узяўшы ўсе рэчы,
Цягну да чаўна.



Яшчэ не ацэнена

Аднойчы з дзядулей,
Размову трымаў.
Чаму коні ў путах?
Каб конь не скакаў...

Не, мой даражэнькі,
Дзядусь адказаў.
То путы да Волі,
Каб ні хто ні стрымаў...



Яшчэ не ацэнена

Нашле травень бліскавіцы,
Неба шэрае ад хмар,
Нашле сум душой нудзіцца
Ды й Айчыну ўспамінаць.

Прадчуваньням няма веры,
Сон прароцкій адхіну,
У сьвітальный ранак белы
На бацькоўскі мур з'яўлюсь.

Там калісь жыцьцё буяла,
Там бацькі мае жылі,
Гуртом мы расьлі па-малу:
Упяцёх дзеўкі, тры браты.

Час разьвеяў нас, разгойдаў,
Жаўцець лісьцем раськідаў,
Засталася ў тых падворках



Яшчэ не ацэнена

Выпадковыя словы.

А дзень як цень, дажджлівы і змарочны,
Паўзе-паўзе, няма яму канца,
Душа птушыная ўзьлёту кудысь просіць,
Баслаўленьня нейкага ад сьвентага айца.

Мабыць была яна ў нявер'і доўгім,
Блукала цемрадзьдзю без кропелькі сьвятла,
Змаглась у мроях аб шчасьці зямным, поўным,
Якога ань сабе, ань людзям не знайшла

І тло жыцьця, і вечныя пачаткі
Прымаюць спадкаемцы і нясуць,



Яшчэ не ацэнена

Сядзіць жабрак,
Ні хто ні кіне...
Палушку, а мо пятак,
Жыццё не згіне...

І вось той,
Каму далі...
Дзьве лепты, сложыць,
Да адзінай...

Каб зноў жыццё,
Было...
Без хмар...
У раі няслі гадзіны...



Яшчэ не ацэнена

Паэта - бедны небарака!
Тяжарны думкамі, радкамі іх кладзе,
У сьвет нараждаючы вяліку каку,
У людзей такой памерам не знайдзеш

І проста гэтак рытмуецца радкоў'е,
І лёгка гэтак ладзіцца да вершаў,
Без мазалёў, без шышак гузяковых
У творчасьці такой бязьмежнай.

І мае хто калі такое ,,хобі'',
Не злуйцеся дарэмна на мяне -
Месца яму: быць пудлам агародным,
Варон спалохам і жахам на людзей.



Яшчэ не ацэнена

А каханьню сьвет іншы ведам,
Ды нявымоўны словы яго,
Чалавек загрувашчвны целам,
Дзе ж яму разумець салаў'ёў.

Каляінай ідзе ён праторанай
З глыбінь цемрадзі векавечнай,
На якой удавалісь лепш бойкі
За скуру маманта й смак чалавечыны...

Чалавек, бліжняга бойся!
Замахнулась рука з камянём -
Авель падае, Каін-забойца
Наталіў крывасьць братняй крывёй...

А каханьню сьвет іншы ведам,



Яшчэ не ацэнена

Утаймуецца дзень, улагодзіцца
І за шарык зямны каўзане,
Зашкрабе дождж па даху, аконіцам,
Да самнамбула ноч прыпаўзе

І з душою яго палагодзіцца,
Штось пашэпча, а штось запяе
І мяне, мо шаноўнага госцейку,
Звабіць зноўку на сьпевы свае

І душа, ім слухмяна, запоўніцца,
Нотны стан зноў нанова саў'е
На дзень новы, на новае сонейка,
На сьвітанак у аконічным шкле.
-19.05.22.



Яшчэ не ацэнена

Не ацалець брыгадзе
пры брыгадзіры-гадзе.



Яшчэ не ацэнена

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ападаюць на дол...

Ды й гэта жыцьцё
Што імгненьне - нядоўга;
Мрой нязваных палон,
Надзей доўгіх хвароба,

Ды й гэты палон -
Не палон, не хвароба,
А нябыту заслон,
Парасон на шлях добры.

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ад Айчыны маёй.
-27.04.22.



Яшчэ не ацэнена

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ападаюць на дол...

Ды й гэта жыцьцё
Што імгненьне - нядоўга;
Мрой нязваных палон,
Надзей доўгіх хвароба,

Ды й гэты палон -
Не палон, не хвароба,
А нябыту заслон,
Парасон на шлях добры.

Ападаюць пялёсткі
І зьнікаюць як сон,
Быццам квіценя сьлёзы
Ад Айчыны маёй.
-27.04.22.



Яшчэ не ацэнена

Прыйшла Вясна,
І дыхаць лепей.
Ўсё жыве,
І лес у цвеце.

Пажухлы луг,
Зноў зелянее.
Да сенажаці,
Браць ні хто не смее.

Ў рацэ вада бяжыць,
І рыба там гудзіць.
Каб аднавіць жыццё,
Каб годнае было быццё.

Такое пення птушак у лесе,
Звярыны гоны на ўзлессі.
Ды токі ў глушцоў...
Ня мець вяселлю гэтаму канцоў...



Яшчэ не ацэнена

Быў сайт.
Цяпер няма...
Адзнакі гінуць,
Гэта нездарма...

Але хто гэта робіць...
Адкажа ў свой час...
Прыйдзе к нам Воля,
Можа і пры Нас...



Яшчэ не ацэнена

Пройдзе рэгата
ўжо й без фрэгата.



Яшчэ не ацэнена

Ляжыць між лясамі,
Радзіма мая.
Кленчыць Варажбея,
Ў маім Краі здаўна.

Ля камянёў ходзіць.
У лесе пяе.
Калісь на Купалле,
Папараць - кветку знайдзе.

Там і будуе,
Знянацку, свой стан,
Каб зайграў ёй,
Нябесны Арган.

Каб Веды ад Неба,
На глебу сыйшлі.
Той, хто абярэ іх,
Жыццё ў Раі...



Яшчэ не ацэнена

Спыніце гнеў, скажыце злосці :"Годзе!",
   Не парушайце мірны рух зямны.
Імкніцеся, каб хоць адно стагоддзе
   Еўропа не стагнала ад вайны.
Не трэба ў спрэчках браць у рукі зброю,
   Без зброі можна ісціну знайсці.
Я не адзін з маленства песціў мрою
   Аб мірным у гармоніі жыцці.
Вядома, што такіх, як мы - мільёны:
   Сапраўдных, хто кахаў і дараваў.
Ой, як было бы добра, каб законы



Яшчэ не ацэнена

Ляжыць без дыху,
Ахова зіхаціць.
Люстэрка к роту,
Два пальцы, каб дадушыць...

Адвязлі ў празэкторый,
Там яшчэ смяшней,
Знялі даспехі...
Ляжыць і пукае зладзей...

А мо яшчэ жывы ён?
Санітар у анатома моргу паспытаў...
Не, калі газы з роту, гэта добра,
А з заду, гэта крымінал...

Рыхтуй ты чупік,
У зад яго ўвядзём...
А рот маментам - казеінам зклеім.
Бо згоды, рэзаць пуза, не знайдзём.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Залатымі лістамі
Клёны адшумелі
І стаяць з кустамі,
Быццам анямелі.

Ветрык не гайдае
Чыстыя галінкі.
І павук сплятае
Сеткі-павуцінкі.



Яшчэ не ацэнена

Быў карабель і няма карабля...
Ці гэта карма?  Не, ўсё ж кара, бля!



Яшчэ не ацэнена

Монстру Нэптун дэманструе,
як мора ён дэмонструе.



Яшчэ не ацэнена

На поўнач ад Менску,
Трыху на ўсход...
Сядзіць варажбея...
Ад Капішч іх Род...

Сядзіць і трывае.
І позіркам б'е
Ўсіх хто ласкае,
Жыццё ў дзірване...

Прыходзе да кругу
Які з камянёў...
Там Руны кідае...
Каб мець Мары сноў...

Што Руны адкажуць,
Каб Веды жылі.
Каб шчасце лілося
Ў родным Краі.

Сядзіць і варожыць,
Трыху прыўстае.
Ёй поўня спаможа
Гуляць па вясне...

Дзе Зоркі так блішчуць.



Яшчэ не ацэнена

Няўжо народ такі сляпы,
Што свет, ад цемня не адрозніць.
А мо тыран такі глупы...
Народа зладу ён ня зносіць...



Яшчэ не ацэнена

Што ў гора-камандзіра ні падлеглы,
тое абавязкова ўжо палеглы.



Яшчэ не ацэнена

Да начальства - чык-чырык,
да падлеглых - роў чы рык.



Яшчэ не ацэнена

На то, што нас - раць,
НАТО што? Насраць!



Яшчэ не ацэнена

Гэта добра, што нашым (на сёння) мачам
пахваліцца на поўдні ў вайне няма чым.



Яшчэ не ацэнена

Дzярму, адзначанаму літарай "зэт",
адзін толькі шлях застаецца - ў клазэт!



Яшчэ не ацэнена

Заходняй Дзвіной уладалі...
І з Нёманам разам жылі...
Над Прыпяццю вольна ляталі...
Ў Дняпры пралі мы рушнікі...

Стаяць наші хаты па прывольна.
На роднай, любімай зямлі.
Трымаем свой Шлях мы дастойна,
Каб дзеці і ўнукі жылі.

І рэкі цякуць паміж намі.
Вялікія рэкі ў Краі!
Злучаюць жыццё берагамі,
Каб мы Волю ў сэрцы няслі.

Вялікія наші рачулкі,
Падзяка Вам усім ад душы.



Яшчэ не ацэнена

Светлы вобраз роднага да болю тырана
грэе душу не толькі раба-ветэрана.



Яшчэ не ацэнена

Часам бачыш і дурачыну,
што не Бог весць якога чыну.



Яшчэ не ацэнена

Як хто не даспадобы украм,
дык тут жа ў тых - праблемы з цукрам.



Яшчэ не ацэнена

Дзе знайсці тую адзіну...
Якая б ў сэрцы залягла...
Якая погляд твой прымае,
З якою крочыць да канца...



Яшчэ не ацэнена

КОД
Покрыва сьнега
схавала
кроплю крыві
ад чужынцаў.
Колеры забароненага сьцяга.
Веліч і боль зямлі.

Сонца праменьнямі абудзіла
кроплю крыві
да жыцьця.
Рана зямлі не загоіцца.
Памяць адновіць шляхі.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

ВЫБАР
Пайсьці да канца
ці збочыць.
Памерці
ці жыць далей.
Змагацца –
прыстасавацца,
пакінуць ідэю другім.

Адзіны застаўся сродак.
Пратэст у турме – забастоўка.
Забойства бяз кулі-вяроўкі,
У цемры і цішыні.



Яшчэ не ацэнена

Каб быў народ адзін да аднаго,
Каб мелі мы адзін з адным жаданні...
Каб ня глуміўся над скаромным ані хто,
Калі б пылалі б мы адным каханнем...



Яшчэ не ацэнена

Сонца на ўзывышшы,
Вецер карак рве...
Каб паўстаць за веды...
На сталым кані...

Дзе дзяды лічылі,
Быў у іх закон...
Ўсё што засталося,
Хавалася ў схрон...

Думка там гуляла...
Хай няма бяды...
Але калі здрада,
Суп без лебяды...

Скачуць па Краіне,
Мужныя сыны...
Воля ў вяселлі,
Сум у дні вайны...

Дзейсці там пад лесам...
Спалучыўся спор...
Адказалі разам...
І далі адпор...



Яшчэ не ацэнена

Ў сакавіку...
Дзе дзень, то цемень...
Дзе шлях, то кут...
Пайшлі за волю...
Пад знаменне,
Каб жыў народзе,
Без пакут...



Яшчэ не ацэнена

Перагарэла я табой –
І толькі попел у маім сэрцы.
Як след пакуты,след зарніцы,
Перагарэла я табой.
На папялішчы ты не стой –
Не звіць гнязда тут больш сініцы.
Перагарэла я табой –
І толькі попел у маім сэрцы.



Яшчэ не ацэнена

У лесе з дедам мы гулялі.
Ў кошыкі грыбы збіралі.
Вось пад ёлкай незнарок
Паказаўся кругляшок.

Кажа дзед:"Расце грыбок."
Я кажу:"Расце дамок.
Вырасце вялікі дом
З перламутравым акном.

А калі надыдзе час
Ён пакліча ў госці нас.
Скажа:"Сябра мой Антось
Будеш ты мой першы госць."

"Ну і справы,-кажа дзед.
Гэткага не бачыў свет.
Дом як рыжык вырастае,
А потым у госці запрашае."



Яшчэ не ацэнена

Мы ў хованкі гулялі.
Я хавала ляльку Алю.
Ян хаваў свой паравоз,
Што прыносіў Дзед Мароз.

А матуля-сіні шалік.
Тата-ад пінг-понга шарык.
Баба Стэфа-акуляры.
Дзед сказаў:"Хаваю мары."

Гэта доўгі быў працэс.
Сонца ўжо зайшло за лес.
Мы стаміліся калі
Мары дзедавы знайшлі.

Ён сядзеў на беражку.
Рыбка пляскала ў мяшку.
"Марыў я пайсці вудзіць,
Каб вам рыбкі налавіць."



Яшчэ не ацэнена

Я прыдумаў,што дыван
Пад нагамі-акіян.
А падушка,-гэта востраў.
Да яго даплыць не проста.

Стул-мой лайнер на якім
Мы з катом плывём маім.
Я,вядома, капітан,
Што штурмуе акіян.

Кот-мой сябра і матрос.
Ён ужо зусім падрос.
Кот не доўга пратрымаўся.
Капітан адзін застаўся.