Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2016

іронія існаваньне абуджэнне абыякавасць адзінота адзіноцтва адчай азеры Айчына аптымізм байкі балады Бацькаўшчына беларускі народ Беларусь блаславенне блуканне Бог будучыня віншаванне вайна вера вера ў лепшае вершаплёцтва вершы вершы для дзяцей вёска восень вясна гісторыя героі грамадзянская лірыка графаманія гумар гумарыстычныя вершы дабро дзецям дзяўчына дзяцінства дождж дом думкі духоўнасць душа жаданні жанчына жанчынам журба жыццё зіма заблытанасць забойства запавет запал змаганне змаганьне казачныя матывы каханне каханьне кахаць каштоўнасці краіна край крыўда лірыка Лірыка кахання лета Мінск мінулае маладосць малая радзіма мама мара мары мова музыка надзея натхненне небыццё недзея неспакой пакуты пакуты душы памяць парада парады патрыятызм пачуцці паэтам пераклад пераклады вершаў прабачэнне прыгажосць прыгажосць прыроды прырода радзіма разважанні ратаванне родная мова родны край роздум рэчаіснасць сарказм свабода свята словы сон страта сумленне сустрэча сцёб сябры творчасць успамін успаміны філасофія філасофская лірыка чаканне чалавек Чарнобыль час школа шчасце
Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Промень апошні ключы перадаў Вечарніцы,
Кліча ў абдымкі ружова-загадкавы сон.
Толькі не спіцца… Чамусьці даўно ўжо не спіцца.
Думкі-лісты зноў прынесла мне ноч-паштальён.

Іх далікатна збіраю ў жыццёвую татку,
Змешваю, потым на тэмы старанна дзялю.
Успамінаю, гадаю, планую… Усю да астатку
Роздумам - марам на плаху сябе аддаю…

Склаліся веерам грэшныя ўчынкі і справы,
Іх спапяліць пакаяннем спрабую… Дарма!
Поспехі роўна ўлягліся, удачы і слава...
Дзякуй, што бокам мінулі сума і турма.

Думкі-лісты ў галаве то блукаюць, то скачуць.
Жвава вандрую на іх я па ўласным жыцці.
Аналізую, смяюся, сумую, малюся і плачу…
Лёс мой! Дазволь не зблудзіць!
Гэтай сцежкай да скону дайсці!



Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

Па сцяжынках віхлястых вечнасці
у адных супярэчнасцях
ў беспрасвет мяне доля нясе… —
Не такі ж, як усе!..

Дзівачок, наіўняк,
не выношу хлусняк,
здрады хітрыя… —
шэрасць прыкрая!..

Словам, не зразумелы я,
хто ў распутстве ап’янелыя,
мітуслівыя, як мурашы…
Мой стаіўся агмень душы!..

Не такі, як усе…
Завірухамі, і па расе
шлях згублю, шлях шукаю… —
бо, светлае бачу
і шмат аб ім знаю!..



Сярэдняя: 5 (15 галасоў)

Не толькі птушкі кахаць умеюць,
Кахаць умеюць яшчэ і людзі
І не ўкрадкам, калі сцямнее,
А на вачах, калі помстай судзяць.

Не адступае з душы каханне,
Калі жалезам калёным смаліць
Цябе вядзьмарства, на развітанне,
А ты жывеш, як людская памяць.

Выходзіш з багны, ідзеш пустэчай,
З сваім каханнем такі адчайны!
І не страшаць цябе бойня, сеча,
Бо ты кахаеш і ў гэтым тайна

Твае жывучасці і натхнення,
Непераможнасці твае мэты,
Бо перад Богам тваё сумненне,
Як на далоні, праменьчык свету.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116060502131



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Каб я ведала, што вясна
Працягнецца толькі хвіліну,
Каб я ведала, што рака
Замерзьне ўзімку з табой,
Каб я ведала, што душа
Ня вытрывае больш пакутаў,
Каб я ведала, што пчала
З пчалою — яшчэ ня рой...
Я б стала ценем
Тваіх ног,
Каб ісьці разам з табою,
Ценем
Тваіх думак,
Каб марыць разам з табою,
Ценем
Твайго ценю,
Каб дыхаць толькі табою,
І не замінаць ніколі
Табе, табе, табе...